АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Магілёўскага актывіста Паўлінковіча затрымалі за акцыю 8 верасня

Магілёўскага актывіста Паўлінковіча затрымалі за акцыю 8 верасня 11.09.2017
У Магілёве 10 верасня быў затрыманы актывіст аргкамітэту па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Станіслаў Паўлінковіч.

 Ноч ён правёў у сьледчым ізалятары; кажа, у СІЗА яго не кармілі.

 

Паводле праваабаронцы Барыса Бухеля, яго затрымалі за ўдзел у «акцыі папярэджання» 8 верасня ў Мінску. Падставай для затрымання сталіся публікацыі ў СМІ пра акцыю, у тым ліку відэатрасляцыі Свабоды.

 

Цяпер Паўлінковіча даставілі ў суд Ленінскага раёну Магілёву (судзьдзя Аксана Ратнікава), па выніках разгляду справы яму можа пагражаць да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

 

На Паўлінковіча таксама заведзеная крымінальная справа нібыта за распаўсюд у сацсетках парнаграфічнага роліку.

 

Судзьдзя Вольга Ратнікава абвясціла ў працэсе перапынак да 13 верасьня. За два дні актывіст мае знайсці сабе абаронцу.

 

Па словах Паўлінковіча затрымалі яго ўчора ў Магілёве. Ноч ён правёў у ізалятары. Не кармілі і ня выдалі пасцельнай бялізны.

 

Актывіста вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту, якая адбылася 8 верасня ў Менску. Падставамі для затрымання сталіся публікацыі пра пратэст у СМІ, у тым ліку свабодаўскім стрыме, у якім актывіст даваў інтэрвію. На плячах у яго быў накінуты ўкраінскі сцяг.

 

па інф. радыё Свабода 


Дата создания: 11.09.2017 19:28:51

Возврат к списку