АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Ці будзе эканамічны эфект ад Еўрапейскіх гульняў?

Ці будзе эканамічны эфект ад Еўрапейскіх гульняў? 13.09.2017
Эканаміст Леў Марголін распавёў пра фінансавы складнік і палітычны піяр ад спартыўных Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у 2019 годзе ў Беларусі.

– Я думаю, што Еўрапейскія гульні – гэта больш палітычны піяр. Піяры робяцца не дзеля таго, каб зарабіць грошы, а каб умацаваць імідж беларускай улады на міжнародным узроўні. Спартовыя гульні наогул мала калі бываюць прыбытковымі. Нават краіны, якія маюць большы досвед рынкавай эканомікі, разумеюць гэта. Таму, як мне падаецца, эканамічны эфект тут у лепшым выпадку будзе нулявы. У горшым – яшчэ і выйдзем у мінус.


– У такім выпадку ці апраўдвае мэта сродкі, якія будуць затрачаны?


– Мне падаецца, улады ў такіх выпадках не лічацца са сродкамі, бо ў іх не так шмат магчымасцей, каб паляпшаць свой імідж, якія за апошнія гады моцна сапсаваўся. Таму любая магчымасць выкарыстоўваецца, і грошы тут асабліва ніхто не лічыць.


– Заяўлена, што на час правядзення Гульняў у Беларусі замарозяць цэны…


– Для суб’ектаў гаспадарання гэта, безумоўна, не вельмі добра. Калі інфляцыя будзе расці, а цэны трэба будзе захоўваць старыя, то радасці гэта бізнесу не дадасць. Але замарожванне цэн – гэта такая спроба паказаць гасцям, як цудоўна і танна ўсё ў Беларусі. Маўляў, гэтая краіна – рай для турыстаў.


– А чаму самі беларусы пакуль даволі абыякава ставяцца да гэтага “грандыёзнага спартыўнага форуму”?


– Таму што сёння, вобразна кажучы, паміж хлебам і відовішчамі беларусы выбіраюць хлеб. Калі б яго было дастаткова, то можна было падумаць і пра відовішчы. Але ж не тая сітуацыя.

паводле ucpb.org


Дата создания: 13.09.2017 11:47:16

Возврат к списку