АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Чым скончыцца "справа прафсаюзаў"?

Чым скончыцца "справа прафсаюзаў"? 13.09.2017
У Варшаве гэтымі днямі ўзгадвалі пра беларускіх палітвязняў Ігара Комліка, Зміцера Паліенку і Міхаіла Жамчужнага і апошнюю гучную палітычную “справу прафсаюзаў”. Чым яна можа скончыцца?

“Мне здаецца, многае залежыць ад рэакцыі міжнароднай супольнасці, – кажа былы палітвязень Мікола Дзядок. – Хутчэй за ўсё, аднак, можа быць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі”.

У польскай сталіцы ў межах канферэнцыі па чалавечым вымярэнні, арганізаванай БДІПЧ АБСЕ прайшло паралельнае мерапрыемства з удзелам беларускіх праваабаронцаў, асноўнай тэмай якога стала абмеркаванне рэпрэсіяў у Беларусі. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі “справу патрыётаў” і “справу прафсаюзаў”, паведамляе racyja.com.

У прыватнасці кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі выказаўся па “справе прафсаюзаў” так: “Па прафсаюзах стукнулі не проста так, а з улікам іх актыўнай пазіцыі, з улікам верагодных акцый, нейкага магчымага напружання ў гэтую восень ці ў наступную вясну. Улады робяць папяраджальныя крокі, якія маглі б напалохаць грамадзянскую супольнасць і абяззброіць незалежныя прафсаюзы. Сама ж справа мае відавочны палітычны кантэкст. Лёс прафсаюзных дзеячоў Ігара Комліка, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА, і Генадзя Фядыніча, які знаходзіцца пад следствам, залежыць перадусім ад рэакцыі беларускага грамадства і ціску міжнароднай супольнасці”.

 

Чым можа скончыцца “справа прафсаюзаў”? На гэтае пытанне сайту palitviazni.info адказваюць некаторыя былыя палітычныя зняволеныя.

Андрэй Пачобут:

– Складана прагназаваць. Гэтая справа – пэўны інструмент, які сёння мае ўлада. Як яна будзе ім гуляць, залежыць ад палітычнай сітуацыі, ад настроеў унутры краіны, ад стасункаў з Захадам і г.д. Калі не будзе напругі, справу могуць спусціць на тармазах. Калі будзе патрэба – можам убачыць і рэальныя прысуды.

 

Мікола Дзядок:

 

– Мне здаецца, многае залежыць ад рэакцыі міжнароднай супольнасці. Хутчэй за ўсё, аднак, можа быць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. Бо за Комліка ўступіліся міжнародныя прафсаюзныя  арганізацыі, а гэта ўжо сіла, з якой даводзіцца лічыцца, і якая мае ўплыў на ўрады ў сябе ў краінах.

 

А пакаранне кшталту “хіміі”, адтэрміноўкі ці ўмоўнага цалкам укладваецца ў рэпрэсіўную стратэгію дзяржавы апошніх двух гадоў. Як кажуць, і воўкі сытыя (людзі запужаныя), і бараны цэлыя (Захад не абураецца).

 

Уладзімір Кобец:

 

– У Беларусі ўвесь час маецца нейкая “падвешаная” палітычная справа. Рэжыму проста неабходна трымаць сваіх палітычных апанентаў у тонусе, каб сітуацыя не выйшла з пад кантролю. У сітуацыі з прафсаюзамі, той інфармацыяй, якую ўлады выкарысталі дзеля ўзбуджэння крымінальнай справы, яны валодалі ўжо шмат год, але толькі зараз, калі масавыя пратэсты супраць дэкрэту аб “дармаедстве” пракаціліся па краіне, а прафсаюз РЭП стаў фактычна іх рухавіком, гэтую справу распачалі. Таксама, як увесну спатрэбілася “справа патрыётаў”, якая была разлічана на запалохванне грамадства ўзброеным падполлем, а вылілася ў тое, што беларусы праявілі салідарнасць з усімі арыштаванымі і сабралі рэкордную суму грошай на дапамогу ім.

 

“Справа прафсаюзаў” можа скончыцца чым заўгодна. Мы бачым, што ўлады зрабілі нейкія высновы і за краты кідаюць не першых асоб, а людзей з другога эшалону. Так у СІЗА апынуўся бухгалтар РЭП Ігар Комлік, а кіраўніка прафсаюза Генадзя Фядыніча трымаюць пад падпіскай аб нявыездзе. Справа тут можа быць ужо не ў мінулых пратэстах, а ў будучых, бо праблемы ў эканоміцы урад не вырашае, таму яго сілавы блок змагаецца з сімптомамі хваробы – пратэстамі.


Дата создания: 13.09.2017 16:15:31

Возврат к списку