АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Праваабаронцы патрабуюць адмяніць рашэнне аб пазбаўленні ліцэнзіі адвакаткі Ганны Бахціной

Праваабаронцы патрабуюць адмяніць рашэнне аб пазбаўленні ліцэнзіі адвакаткі Ганны Бахціной 13.09.2017
Беларускія праваабарончыя арганізацыі запатрабавалі спыніць умяшанне дзяржаўных органаў у дзейнасць адвакатуры.

Яны патрабуюць адмяніць рашэньне аб пазбаўленьні ліцэнзіі адвакаткі Ганны Бахціной. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве, якую падпісалі 11 праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў і іншыя.

 

Праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў:

 

неадкладна спыніць умяшаньне дзяржаўных органаў у дзейнасьць адвакатуры і забясьпечыць яе незалежнасьць на заканадаўчым узроўні шляхам унясеньня адпаведных зьменаў у дзейнае заканадаўства;


спыніць ціск на адвакатаў, якія ажыцьцяўляюць абарону фігурантаў палітычна матываваных спраў і спраў, зьвязаных з адстойваньнем правоў чалавека;


адмяніць адпаведнае рашэньне кваліфікацыйнай камісіі Мін'юста, якое зьяўляецца перашкодай у ажыцьцяўленьні прафэсійнай адвакацкай дзейнасьці Ганнай Бахціной.


Менскую гарадзкую калегію адвакатаў яны просяць не прымаць рашэньне аб адлічэньні Ганны Бахціной са складу калегіі.

 

У заяве адзначаецца, што Міністэрства юстыцыі Беларусі праводзіла праверку шэрагу адвакатаў Менскай гарадзкой і Магілёўскай абласной калегіяў адвакатаў. Па яе выніках была прызначаная пазачарговая атэстацыя, у тым ліку ня менш як 21 асобы зь Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў.

 

«Акрамя таго, каля 60 адвакатаў чакае чарговая пераатэстацыя, якая ладзіцца раз на пяць гадоў. Яны будуць праходзіць тэст на прафпрыдатнасьць у калегіях адвакатаў. Аднак існуе яшчэ сьпіс з васьмі абаронцаў, пераатэстацыю якіх у лістападзе гэтага году будзе праводзіць непасрэдна Кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі», — гаворыцца ў заяве, паведамляе радыё Свабода.

 

Праваабаронцы неаднаразова выказвалі сваю занепакоенасьць тым, што дзяржаўныя органы ўмешваюцца ў дзейнасьць адвакатуры.

 

Яны выступалі ў абарону адвакатаў, якія былі пазбаўленыя права займацца прафэсійнай дзейнасцю «выключна ў сувязі з іх удзелам у якасці абаронцаў у палітычна матываваных крымінальных справах».


Дата создания: 13.09.2017 21:44:24

Возврат к списку