АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

У Беларусі можна публікаваць падслуханыя тэлефонныя размовы?

У Беларусі можна публікаваць падслуханыя тэлефонныя размовы? 13.09.2017
Паводле міліцыі Першамайскага РУУС вынікае, што запіс можа быць прадастаўлены «ананімам».

«Атрымаў ліст з Першамайскага РУУС Мінска з вынікам міліцэйскай праверкі па факце выкарыстання незаконнага запісу маёй тэлефоннай размовы на БТ увесну гэтага года, падчас абароны Курапатаў, — піша ў сваім фэйсбуку Павел Севярынец.


— З атрыманых тлумачэнняў прадстаўніка БТ, паводле міліцыі Першамайскага РУУС, вынікае, што запіс ім прадаставіў «ананімны крыніца» (так у тэксце), а самі яны зусім не мелі на мэце «парушэнне правоў і законных інтарэсаў грамадзян», піша НН.

 

Такім чынам, падсумоўвае намеснік начальніка упраўлення А. В. Парашчук, прыкмет складу злачынства ў дзеяннях супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі, якія падрыхтавалі тэлевізійны фільм з выкарыстаннем запісу тэлефоннай размовы, не маецца».


Дата создания: 13.09.2017 21:55:23

Возврат к списку