АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Яраслаў Раманчук: праект дэкрэту пра «страхоўку ад турмы» сапраўды існуе

Яраслаў Раманчук: праект дэкрэту пра «страхоўку ад турмы» сапраўды існуе
12.10.2017
Рэальнасць такога праекту ў экспэртаў выклікала сумневы. Але праект сапраўды існуе і разасланы зацікаўленым, сцвярджае эканаміст Яраслаў Раманчук. Ён перадаў "Свабодзе" тэкст праекту.

Ён перадаў "Свабодзе" тэкст праекту. Нагадаем, беларуская «Экономическая газета» расказала 10 кастрычніка аб праекце дэкрэту «Аб забесьпячальным дэпазыце», паводле якога бізнэсоўцам давалася б магчымасьць унесьці ў «Беларусбанк» ня менш за 50 тысяч рублёў на выпадак затрыманьня за эканамічныя злачынствы, каб пазьбегнуць турмы.

 

«Ён сапраўды ёсць, вось я яго бачу, 13 старонак, — кажа Раманчук. — Хацеў бы даведацца, хто аўтар. Ніхто ня ведае. Ён разасланы, усе камэнтуюць. І Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў, і органы ўлады ў шоку, бо ня ведаюць, чаму і хто зрабіў гэта, такую свінню падкінуў. Мяркую, гэта нехта зь сілавікоў ці кантрольных органаў».

 

Раманчук згадвае, што ў Беларусі былі прынятыя і «дэкрэт пра дармаедаў», які ён і шмат іншых лічаць супярэчным Канстытуцыі, і крымінальны артыкул за лжэпрадпрымальніцтва. Эканаміст мяркуе, што гэты праект дэкрэту — «з той жа сэрыі».

 «Я думаю, будзе адмоўная рэакцыя нават з боку ўлады, ня кажучы ўжо аб прадпрымальніках, таму Лукашэнка задумаецца, — разважае Раманчук. — Бо калі, з аднаго боку, ён гаворыць аб прадпрымальніцтве і інвэстыцыях, а з другога, такія рэчы прапануе, атрымаецца бязглузьдзіца нейкая. Праект дэкрэту безумоўна супярэчыць Канстытуцыі і іншым законам. Але ў тым і справа: дэкрэт № 3 таксама быў прыняты з парушэньнем Канстытуцыі, я лічу, але ж ён дзейнічаў.

 

Справа ў тым, што гэта найперш тычыцца не звычайных людзей, якія выйшлі на плошчу, бунтавалі. Гэта тычыцца прадпрымальнікаў, якія ня будуць так бунтаваць: іх прымусяць да такіх плацяжоў, яны стануць ахвярамі такіх рашэньняў чыноўнікаў. Дык будуць зьяжджаць проста! Будзе мэтанакіравана зьнішчацца прадпрымальніцтва ў краіне.

 

Для буйных бізнэсоўцаў 25 тысяч даляраў — гэта ня грошы. Гэта перш за ўсё скіравана на сярэдні і малы бізнэс, які ня зможа адкупіцца, які ня можа даць грошы на кваліфікаваных юрыстаў, падаткавыя кансультацыі забяспечыць». 



Дата стварэння навіны 12.10.2017

Возврат к списку

cashback