АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена Канстытуцыі IT-дэкрэт Умовы для бізнесу Эканамічны крызіс Рэформа адукацыі Забойства Паўла Шарамета

Судзіць аўтараў Regnum: суд вывучае пісьмовыя доказы

Судзіць аўтараў Regnum: суд вывучае пісьмовыя доказы 03.01.2018
У Мінскім гарадскім судзе працягваецца працэс над аўтарамі пракрамлёўскага сайту Regnum.ru, якіх вінавацяць у распальванні міжнацыянальнай варожасці ды незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.


Суд над аўтарамі расійскага сайту Regnum. На лаве падсудных грамадзяне Беларусі Юры Паўлавец, Дзмітры Алімкін і Сяргей Шыптэнка. Менск, 18 снежня 2017 году

 

«3-га студзеня працэс адновіцца, сьведак апыталі, цяпер зоймуцца вывучэньнем пісьмовых доказаў ды іншых матэрыялаў справы», — паведаміла Свабодзе прэсавая сакратарка Мінгарсуду Настасся Шыльвян, паведамляе Свабода.

 

Працэс пачаўся 18 снежня. На лаве падсудных аўтары Regnum, грамадзяне Беларусі Юры Паўлавец, Дзмітры Алімкін і Сяргей Шыптэнка. Калі іхная віна ў распальваньні міжнацыянальнай варожасці сваімі артыкуламі будзе даказаная, ім пагражае да 15 гадоў зняволення.

 

Выступаючы на допытах у судзе, як і раней на следзтве, абвінавачваныя аўтары віны не прызнавалі.

 

Паўлаўца, Алімкіна і Шыптэнку трымаюць за кратамі са снежня 2016 году.

 

За што судзяць аўтараў расійскага сайту Regnum.


Дата создания: 03.01.2018 12:35:09

(0)

Возврат к списку