Для тых хто ўмее чытаць не толькі загалоўкі і думаць над прачытаным

Чарговую перапіску прыходзіцца весці па аднаму аб'екту ў Гістарычным цэнтры Мінска, па вул. Ракаўскай, 16-б. Аб'ект - шмат нават гаварыць не хочацца, з разраду таго, што з'явілася апошнім часам на Нямізе, побач з Траецкім, у дварах Верхняга гораду насупрацб чэскай амбасада і т.п. На жаль, гэта злоба дня. Нашыя забудоўшчыкі з чыноўнікамі робяць усё, каб канчаткова знішчыць не толькі гістарычны воблік цэнтру Мінска, такія жтэндэнцыі назіраюцца практычна ва ўсіх буйных гарадах Беларусі, дзе яшчэ ні ў 40-х, ні ў 50-х, ні ў 60-х і пазней гістарычная забудова не была знішчана нямецка-фашысцкімі акупантамі.
Зара пару словаў пра забудоўшчыка. Рэгулярна дэкларую, што Радзіма павінна ведаць сваіх герояў. Гэта Леанід Маркавец і яго прадпрыемства "Стройэнэрга". А зараз пра перспектывы будынка. Па неафіцыйных звестах у яго павінны ўёхаць пасля пабудовы прадстаўніцтва Еўрасаюза і Фінляндыі. Парадокс. Маякі дэмакратычнага выбару і накірунку будуць сядзець у будынку, узведзеным не толькі з парушэннямі заканадаўства, але і на касцях нашай нацыянальнай культурнай спадчыны. Расклад вельмі цікавы.

Каб шмат не займаць часу, каб не займацца разважаннямі, проста выстаўляю перапіску па перспектыўнай будоўлі, каб самі зрабілі ўсе высновы ў дачыненні і Мінкульта, і пракурорскіх органаў, і навуковага кіраўніка, генія якога хапае нават на навуковае абгрунтаванне чаго заўгодна, калі гэта трэба. Хачу яшчэ паведаміць, што ў стадыі падрыхтоўкі яшчэ лісты ў ў вышэйназваныя еўрапейскія прадстаўніцтвы з прапановай перагледзіць перспектыўную арэнду ў памяшканнях, узведзеных з ігнараваннем прававых нормаў, з ігнараваннем нашай спадчыны, з чарговым пляўком у душу тым, хто любіць сваю зямлю, свой горад, хто хоча жыць у годным асяродку. 

Лічу, што рэакцыя іх будзе добрым паказчыкам шмат чаго, да і калі прамаўчаць нашыя так званыя грамадска-палітычныя лідары ў гэта будзе таксама паказчыкам, хто ёсць хто, і што яму дорага.

Ну а зараз перапіска:





























   

.
16.04.13 23:08
загружаюцца каментары

Антон Астаповіч