АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змены ў КК Матулі 328:галадоўка IT-дэкрэт Умовы для бізнесу Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Канстытуцыйная камісія

#БНР100 Дзеянні ў 100-гадовы юбілей БНР.
22 красавіка Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) ухваліў стварэнне Канстытуцыйнай камісіі па падрыхтоўцы праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю 1994 года.


Суддзя першага складу Канстытуцыйнага Суда Міхаіл Пастухоў перакананы, што рыхтуецца рэферэндум, які будзе накіраваны па прыкладу сярэднеазіяцкіх і закаўказскіх рэспублік на ўмацаванне і падаўжэнне адзінаасобнай улады. Пры гэтым варта ўлічваць, што ў Рэспубліцы Беларусь з лістапада 1996 года адсутнічае легітымная Канстытуцыя. Улада утрымліваецца групай асобаў, якія арганізавалі незаконныя рэферэндумы і, як следства, незаконныя папраўкі ў Канстытуцыю.
Канстытуцыйная камісія будзе створаная з прадстаўнікоў дэмакратычных сіл з мэтай недапушчэння чарговага глумлення дзеючай уладай над Канстытуцыяй краіны.
Найважнейшыя палажэнні праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю 1994 года:
1) пераход да парлямэнтскай рэспубліцы з скасаваннем пасады прэзідэнта;
2) падвышэнне ролі парламента, як найвышэйшага прадстаўнічага і адзінага заканадаўчага воргана дзяржаўнай улады;
3) пераход да змяшанай выбарчай сістэмы, пры якой палітычныя партыі атрымаюць права фарміравання парламента па партыйных спісах;
4) стварэнне кампетэнтнага і самастойнага ўрада, абіранага парламентам краіны;
5) зацвярджэнне незалежнай судовай улады шляхам выбарнасці суддзяў на ўсіх узроўнях;
6) ўмацаванне механізмаў абароны правоў і свабод грамадзян шляхам увядзення пасады ўпаўнаважанага па правах чалавека, пашырэння сферы судовай абароны, адмены смяротнага пакарання, магчымасці звароту ў Еўрапейскі суд па правах чалавека;
7) аднаўленне мясцовага самакіравання і выбарнасці мясцовых ворганаў выканаўчай улады.
Праект новай рэдакцыі Канстытуцыі павінен быць зацверджаны на Канстытуцыйным кангрэсе або Усебеларускім з'ездзе.

У 1996 годзе фармаванне Канстытуцыйнага сходу разглядалася кампрамісам паміж прэзідэнтам і Вярхоўным Саветам 13-га склікання пры пасярэдніцтве Расеі, «зыходзячы з інтарэсаў беларускага народу і ў мэтах забеспячэння ў рэспубліцы грамадзянскага міру і стабільнасці». На практыцы ж «Пагадненне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р. і Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб грамадска-палітычнай сітуацыі і аб канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь ад 22 лістапада 1996 года», прынятае Вышэйшым Саветам Супольнасці Беларусі і Расіі, ліквідавала пагрозу імпічменту ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і дазволіла яму змяніць канстытуцыйны лад краіны шляхам аднаасобнага зацвярджэння вынікаў рэферэндуму 24 лістапада абавязковымі насуперак рашэнню Канстытуцыйнага Суда аб рэкамендацыйным характары рэферэндуму.

23.04.18 14:28

Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bitrix/blog/blogs/bitrix/blog.post/.default/template.php on line 157