АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змены ў КК Матулі 328:галадоўка IT-дэкрэт Умовы для бізнесу Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

“Забыты корпус”. Апошняя магчымасць падтрымаць выданне кнігі

Зараз адбываецца збор сродкаў на выданне маёй новай, унікальнай кнігі “Забыты корпус. Гісторыя польскага войска на Бабруйшчыне ў 1918, 1919 – 1920 гадах”, прысвечанай гісторыі знаходжання частак Першага польскага корпуса, а потым і Вялікапольскай дывізіі на тэрыторыі Бабруйшчыны ў акрэслены перыяд.
Падтрымаць гэты, вельмі цікавы праект, можна на сайце talaka.org. Засталіся пошнія дні краўдфандынгавага праекта. Новае выданне – гэта больш за 200 старонак унікальных фактаў вайсковай гісторыі Беларусі і Польшчы, а таксама каля 300 архіўных і сучасных здымкаў, большасць з якіх публікуюцца ў Беларусі ўпершыню.
У Беларусі па сёння не выдана ні адной навуковай і навукова-публіцыстычнай кнігі, прысвечанай гісторыі Першага польскага корпуса ў Бабруйску. Дзіўна, што настолькі значная старонка ў гісторыі не толькі горада на Бярэзіне, але і Беларусі амаль не вывучаная ў айчыннай гістарыяграфіі. Больш за тое, значная колькасць не толькі жыхароў Бабруйска, але і ўсёй Беларусі не адрозніваюць перыяд знаходжання Першага польскага корпуса на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918 годзе і акупацыю Бабруйшчыны польскімі войскамі ў 1919 – 1920 гг. Між тым, гэта зусім розныя гістарычныя сюжэты, хоць і маючыя ўскосныя сувязі. Якія? Тут варта ўзгадаць хаця б тое, што Першы польскі корпус стаў калыскай вайсковых і дзяржаўных кадраў міжваеннай Польшчы.
Напрыклад, Уладзіслаў Андэрс, які падчас Другой сусветнай вайны камандаваў Войскам Польскім на Захадзе, і адзін з бацькоў польскай выведкі Ігнацы Матушэўскі пачыналі якраз з корпуса генерала Доўбар-Мусніцкага. Пра большасць такіх асобаў пойдзе гутарка ў гэтай кнізе. Да таго ж, Вялікапольскае войска, якое будзе змагацца супраць бальшавікоў на Бабруйшчыне ў 1919 годзе, у значнай ступені складалася з “легіянераў”, якія знаходзіліся ў Бабруйскай крэпасці годам раней.
Галоўная мэта гэтага выдання – распавесці чытачам гісторыю стварэння і дзейнасці Першага польскага корпуса на тэрыторыі Беларусі, апісаць тыя факты, пра якія раней не ўзгадвалі айчынныя даследчыкі і навукоўцы. Перыяд, калі гэтая вайсковая фармацыя знаходзілася на тэрыторыі нашай краіны, адзін з ключавых у беларускай гісторыі. Менавіта ў сакавіку 1918 года была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі – дзяржавы, без якой не было б створана савецкая Беларусь. БНР стала першай у ХХ стагоддзі спробай беларусаў заявіць пра жаданне жыць у незалежнай дзяржаве. Факт яе стварэння заклаў падмурак, на якім ужо ў канцы ХХ стагоддзя паўстала незалежная Рэспубліка Беларусь. Якую палітыку абрала камандаванне Першага польскага корпуса ў дачыненні да беларусаў і іх краіны? За што змагаліся польскія легіянеры ў 1918 годзе? Як ацэньвалі польскія камандзіры вартасць Бабруйскай крэпасці? Як БНР ставілася да войска Доўбар-Мусніцкага? На гэтыя і іншыя пытанні Вы знойдзеце адказы ў кнізе “Забыты корпус”.
Падзеі польска-бальшавіцкай вайны на Бабруйшчыне – гэта таксама малавывучаны аспект беларускай гісторыі. У новым выданні аўтар паспрабаваў абагульніць вядомыя факты, а таксама знайшоў і апрацаваў значную колькасць новых дакументаў, матэрыялаў і ўспамінаў, якія дапамагаюць зразумець тыя падзеі менавіта з беларускага пункту гледжання.

Асобная ўвага ў выданні нададзеная гісторыі Бабрускай крэпасці – аднаго з архітэктурных цудаў Беларусі. Вельмі спадзяюся, што кніга, якую чытач трымае ў руках, дапаможа яму ліквідаваць яшчэ адну “белую пляму” ў ведах па айчыннай гісторыі, звязаную з гісторыяй Першага польскага корпуса на тэрыторыі Беларусі. Веру, што гэтая праца паспрыяе развіццю цікавасці да мінуўшчыны Бабруйска і цытадэлі на Бярэзіне.
Варта падкрэсліць, што новая кніга прысвячаецца 100-гадоваму юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама роднаму для яго Бабруйску.
Змест Ад аўтара Раздзел 1. Польскія часці ў Рускім імператарскім войску падчас Першай сусветнай вайны Час адозваў Ад размоў да справы Раздзел 2. Цытадэль на Бярэзіне Збурыць горад і пабудаваць крэпасць Турма для незадаволеных і склад для зброі Раздзел 3. Першы польскі корпус. Гісторыя Фарміраванне войска Доўбар-Мусніцкага “Узяць” Бабруйск Рыцары з берагоў Бярэзіны Мэта – злучыцца Баявыя дзеянні разгортваюцца Беларусы змагаюцца за незалежнасць Завяршальны акорд Уніформа Курган Раздзел 4. Першы польскі корпус. Асобы Юзаф Доўбар-Мусніцкі Ян Скарына Ян (Іван) Урачынскі Уладзіслаў Андэрс Канстанцін Друцкі-Любецкі Канстанцін Плісоўскі Уладзімір Агапееў Баляслаў Язвінскі Карл Тамковіч Міхал Каменьскі Уладзіслаў Обух-Вашчацінскі Лявон Білевіч Ігнацы Матушэўскі Люцыян Жалігоўскі “Крылатыя” легіянеры Раздзел 5. Войска Польскае на Бабруйшчыне падчас вайны з бальшавікамі ў 1919 – 1920 гадах Баі Вялікапольскай дывізіі ў Беларусі Танкі - наперад Вялікапаляне ў горадзе на Бярэзіне Лагер у крэпасці Матэрыялы, крыніцы і літаратура

12.04.18 11:09

Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bitrix/blog/blogs/bitrix/blog.post/.default/template.php on line 157