Як «Паўлінка” ды “Народны” шпарылі па-руску.

Ці падаць грошаў на "пропитание" рускамоўным акторам нацыянальнага тэатра?

Тэлерэпартажы з адкрыцьця Купалаўскага тэатра ў пятніцу глядзеў у кампаніі сяброў у лазьні. Сябры не займаюцца палітыкай, яле сочаць за падзеямі, асабліва зьвязанымі з адраджэньнем культуры ды дзеямі ўладара культуры. Тры разы пад час рэпартажаў сябры голасна абурыліся. Адно з абурэньняў прагучала пры словах уладара тэатраў пра перавод нацыянальнага тэатру на самаакупнасьць. І гэта тэма даволі шырока аналізавалась у незалежных інтэрнэт СМІ. Прычым, усе аналітыкі – тэатральныя крытыкі цьвердзілі пра неабходнасьць датацыяў нацыянальнаму тэатру. А вось дзьве  другіх нагоды з рэпартажаў, якія выклікалі эмацыйныя воклічы сяброў, засталіся незаўважнымі для аналітыкаў. Яны прагучалі пад час выказваньняў “зорак” Купалаўскага па руску. ОНТ дыктарша: «Нынешняя труппа – это 70 артистов, треть из них составляет молодёжь, выпускники Белорусской академии искусств. Начинающая актриса Екатерина Олейникова для роли Павлинки отращивала волосы, уверена, что не напрасно”. У кадры бачна, як сядзіць у крэсьле дзяўчына ў строях Паўлінкі, яе аздабляе грымёр, бачна па ўсім, што рыхтуецца да выхада на сцэну і кажа (у тытрах – “Екатерина Олейникова”: “Очень волнительно, потому, что новый театр. Да и я – молодая актриса. Поэтому очень страшно – немножечко. Вот, но я думаю, что все будет очень хорошо, потому что работать с такими актерами как вот в Купаловском театре – замечательно просто”. (http://ont.by/news/our_news/0086140 Глядзець з 5:28)  
Тытры “Народный артист Беларуси Николай Кириченко” зьвяртаецца да Лукашэнкі: “Возможно ли рассмотреть такой вопрос: “О возможности увеличения тарифных ставок для сотрудников театра в размере до 70% ?”” (http://ont.by/news/our_news/0086141) І толькі Марыя Захарэвіч, якую ў тытрах прадставілі “Народная артистка БССР” – казала па беларуску. Пасьля ўсяго пачутага ў маіх сяброў узьнікла пытаньне: “А ці варта такіх “артистов” датаваць з дзяржбюджэту?”
Яны ж, нават калі не на сцэне, а праз СМІ зносяцца з грамадзянамі, усё роўна носяць ганаровае званьне "нацыянальны".
 А вы як думаеце?.
30.03.13 12:08
загружаюцца каментары

Владимир Подгол