АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Выдача бежанцаў - ганьба для Беларусі

Польскі прэм'ер выказаў нежаданне прымаць бежанцаў з мусульманскіх краінаў.  Можна доўга абмяркоўваць, і гэтую адмову, і ўвогулле антымігранцкія настроі ў Польшчы і ў іншых краінах ЕС.

Але выкананне квотаў ЕС - другасная тэма ў параўнанні з жахам, каторы часам адбываецца з бежанцамі ў Беларусі.

У Беларусі ёсць выпадкі, напрыклад, калі бежанцы з Чачэнскай рэспублікі РФ, якія прасілі ў нашай краіне палітічнага прытулку, - бывалі выдадзеныя расійска-чачэнскім сілавікам. Гэта Імран Саламаў https://www.humanconstanta.by/single-post/2017/09/28/Salamov-prokuratura  і Мурад Амрыеў http://www.kavkaz-uzel.eu/articles/303935/ . Заслугоўвае вялікай увагі і гісторія з Луізай Дудуркаевай http://belsat.eu/ru/programs/ot-kogo-bezhala-chechenka-luiza-dudurkaeva/ якую ня выдалі ў юрыдычным сэнсе, але адкрылі яе месцазнаходжанне.

Такім чынам, нашая краіна адмовіла людзям ня толькі ў прытулку, але і  нават у часовай бяспецы, і выдала людзей туды, дзе іх чакала велізарная верагоднасць зняволення, катаванняў і смерці. Ёсць выпадкі і выдачы бежанцаў з іншых краінаў.

Гэта нацыянальная ганьба. Ці можам мы паўнавартасна прыняць бежанцаў - гэта адно пытанне. Але зусім іншае, - аддаваць людзей, якія збеглі ад жорсткага рэжыму, у лапы гэтага самага рэжыму.

Але адна справа, паўтаруся, паўнавартасная падтрымка; а зусім іншая - элементарная бяспека, нявыдача!..

Задаюся пытаннем: ці не расізм у дзяржаўных структурах спрычыніўся да выдачы Мурада Амрыева, Іслама Саламава, а магчыма і Луізы Дудуркаевай? Мо беларускія міліцыянеры і чыноўнікі вырашылі паказаць дрэнны прыклад, каб бежанцы баяліся ехаць у нашую краіну? У такім выпадку, яны замест карысці зрабілі Беларусі ганьбу.

Мо беларускія чыноўнікі паверылі падтрыманай Крамлём мігрантафобскай прапагандзе і казкам пра мусульмансткае нашэсце і дзікіх мігрантаў у Еўропе? Як мігрантка, якая жыве ў мультыкультурнай Заходняй Еўропе, заахвочваю скептычна ставіцца да антымігранцкай рыторыкі . Болей за тое, калі раптам беларусы думаюць, што нашая краіна прывабная да масавай міграцыі, - мушу расчараваць! Масавая іміграцыя - гэта тое, што яшчэ трэба заслужыць. Пакуль нашая краіна, нажаль, не настолькі паспяховая, каб быць прывабнай для вялікай колькасці мігрантаў.

Мажліва, справа і не ў расізме, а ў шчыльных кантактах з прадстаўнікамі расійскай дзяржаўнай сістэмы ўвогулле, і з сілавікамі пуцінска-кадыраўскага рэжыму ў прыватнасці. Мяне як грамадзянку Беларусі такія сувязі дужа палохаюць!

Салідарнасць з грамадзянамі іншых краінаў - годная інвестыцыя ў імідж краіны, а таксама ў сваё ўласнае грамадства, у яго гуманнасць і талерантнасць. Таму валянтэры, якія дапамагалі чачэнскім бежанцам у Брэсце, актывісты.кі Human Constanta , якія кансультуюць іншаземцаў па пытаннях беларускага закандаўства, - робяць годную працу і для беларусаў.к. А любая адмова прымаць бежанцаў (што з Украіны, што з Чачні, і г.д.) - гэта мінус для ўсіх нас.

Але, калі людзі, ў выніку тых ці іншых абставінаў, ня могуць знайсці ў Беларусі паўнавартаснага прытулку, то няхай знойдуць хаця б бяспеку! Давайце напішам пра гэта у Дэпартамент па грамадзянству і міграцыі Міністэрства Ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь (электронная адрэса [email protected] )! Нагадаю таксама, што ў гэтую суботу, 6 студзеня, з 9:00 да 12:00, адбудзецца прамая лінія з замміністра ўнутраных справаў РБ, начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі Мікалаем Аляксандравічам Мельнічэнка, - па тэлефоне (8-017)218-55-30.

Падрвбязней пра сітуацыю вымушаных мігрантаў у Беларусі можна чытаць тут .

03.01.18 21:01

Маргарита Тарайкевич