АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена Канстытуцыі IT-дэкрэт Умовы для бізнесу Эканамічны крызіс Рэформа адукацыі Забойства Паўла Шарамета

Міжнародны дзень барацьбы супраць гвалту над жанчынамі (ФОТА) 26.11.2017

Мяне ўразіла ідэя Джудыт Батлер (Judith Butler), што кожнае грамадскае сабранне ці месца характэрызуецца ня толькі тымі людзьмі, якія там прысутнічаюць, - але і тымі, якія адсутнічаюць, бо ня могуць туды дабрацца (да прыкладу, вязні турмаў, людзі з інваліднасцю і гэтак далей).


То асабліва актуальна для фемінісцкіх тэрыторый: жанчыны, якім фемінізм найболей патрэбны, часта не маюць магчымасці там прысутнічаць... І ўчора ў Брусэлі, падчас дэманстрацыі супраць гвалту над жанчынамі, мяне не пакідала думка, што

Читать дальше...

Іван-дурны як вызваленне ад страху 24.08.2017

На маім улюблёным сайце інтэрсекцыянальнага фемінізму прачытала, што няварта ўжываць слова stupid (дурны), бо гэта ableist slur (слова якое абражае людзей з абмежаванымі здольнасцямі) http://everydayfeminism.com/2017/05/ableist-slur/ .

Напачатку падалося, што гэта ўжо занадта... Але потым адмова менавіта ад гэтага канцэпту - "дура(нь)" - істотна аблягчыла і палепшыла маё ўласнае жыццё!
Читать дальше...

Талерантнасць і свабода 04.02.2017 3


Як звязаныя паміж сабой любоў і свабода?.. Здаецца, я стала лепей разумець сувязь, калі праніклася культурай талерантнасці і паліткарэктнасці.
Читать дальше...

Сэксізм і імперскасць: падабенствы 15.12.2016 18

Мая руская сяброўка Анна падтрымлівала Майдан і ў 2014-м разам з дзьвума сваімі дзецьмі эмігравала ва Ўкраіну. А яшчэ яна феміністка. І ў стаўленні некаторых сваіх суайчыннікаў да ўкраінскай незалежнасці яна бачыць тое, што супадае з ейным досведам перажытага сямейнага гвалту: сітуацыю, калі бліжні парушае твае межы і адцяпвае кавалкі тэрыторыі, не прызнае тваёй самастойнасці і цялеснае аўтаномнасці.

Дадам ад сабе яшчэ адну аналогію: усё гэта робіцца пад соўсам нібыта сямейных каштоўнасцяў і адносінаў. Але на гэтым аналогіі не скончваюцца, таму паспрабую патлумачыць, чаму памыляюцца тыя адважныя змагары за Беларусь (без іроніі), якія лічаць жаночае пытанне нечым другасным, меней важным чым, да прыкладу, імперская пагроза з расейскага боку.

Читать дальше...

Альтэрнатывы аборту 25.09.2016 2

Калі бы я была прыхільніцай калектыўнай адказнасці, то сцвярджала бы, што аборты - пакаранне чалавецтву за тысячагоддзі прыгнёту жанчын. За рэпрадуктыўны прымус, за сацыяльны дыктат, які за нас вызначаў, якімі нам быць, якія мець жаданні, патэбы і паводзіны. За абмежаванне нашай актыўнасці і свабоды дзеля патрыярхальных амбіцый "працягвання роду"... Кушай з масліцам, дарагое Чалавецтва: як ты забівала частку нашай душы, нашых жаданняў, так мы зараз можам забіць частку табе! Папросту выдварыўшы непажаданых Бліжніх прэч са свайго ўласнага дому, свайго цела - не дачакаўшыся моманту, калі гэтыя людзі зробяцца здольнымі выжыць па-за ягонымі межамі...

Але я не прыхільніца змрочнай ідэя калектыўнай адказнасці і тым болей помсты. Тым болей, што сапраўдная прычына абортаў - не злоба і не нянавісць, а страх і неабароненасць жанчын у экстрэмальнай сітуацыі незапланаванай цяжарнасці.

Читать дальше...

Сильные и независимые... нефеминистки 15.08.2016 1

Чтобы стать феминисткой,нужно быть достаточно сильной, чтобы сказать "нет" общественному давлению. Но в то же время достаточно слабой или во всяком случае уязвимой, чтобы ощутить это давление.
Читать дальше...

Бабулін пашпарт, ці Незаўважаная дыскрымінацыя 11.08.2016

Калі кажуць пра дыскрымінаваныя групы, надзвычай рэдка ўспамінаюць пра пажылых людзей. Між тым, гэта жорстка дыскрымінаваная група ў беларускім грамадстве. Ім адмаўляюць у наяўнасці тых нармалёвых патрэбаў і жаданняў, якія ёсць у астатніх людзей:
Читать дальше...

Пра крызіс сям'і і сэксуальнай маралі 29.07.2016 53

Модна казаць пра крызіс сям'і. У якасці прыкметаў крызіса прыводзіцца колькасць разводаў і абортаў, а таксама практыка сужыцельства без шлюбу.

Аборты хацела б разглядаць асобна і ў іншай парадыгме, бо, мяркую, гэтая тэма з сям'ёй і сэксуальнай мараллю звязаная толькі ўкосна, затое наўпрост - з правамі чалавека, таму - аб іншым. Застаюцца - разводы плюс сужыцельства без жадання ўзаконіць стасункі. А, і канешне ж любыя монстры - ЛГБТ і фемінізм, якія таксама нейкім бокам абвінавачваюцца у крызісе сям'і.

Патрыярх Кірыл любіць нагадваць, што слова "крызіс" у арыгінале азначае "суд". З задавальненнем скарыстаю з гэткае метафары, бо сапраўды лічу, што зараз адбываецца - суд гісторыі. Над інстытутам сям'і.

Читать дальше...

"ЯНеБаюсяСказаць" і спадчына лорда Уілберфорса 17.07.2016 2

Флэшмоб "я не баюся сказаць" прывёў мяне прымусіць узгадаць ‘Amazing Grace’ – фільм пра Уільяма Уілберфорса, чалавека, які шмат сілаў і гадоў аддаў барацьбе за адмену гандля рабамі.

Читать дальше...

Жаночае роўнапраўе як прафілактыка абортаў 09.07.2016 6

Каб дыскусія пра аборты і іх прафілактыку зрабілася плённай - мяркую, трэба сыходзіць з такіх пастулатаў.

А - дзіця ва ўлонні маці з'яўляецца чалавекам.

Б - цела жанчыны з'яўляецца яе ўласнасцю.

Супярэчнасць паміж гэтымі пазіцыямі - ілюзія.

Читать дальше...

Вобраз жанчыны ў Паўла Севярынца 12.06.2016 15

-такую тэму для кантэнт-аналізу магу падкінуць спадарыням феміністкам. Працэс аналізу будзе прыемным, вынік – таксама.

У арганізацыях, узначаленых спадаром Паўлам, жанчыны дзейнічаюць на роўных з мужчынамі.

Читать дальше...

Унёсак БХД і Маладога Фронту ў роўнапраўе жанчын 10.06.2016 14

Крытыкуючы погляды адной з сяброў БХД адносна ЛГБТ, адзін з лідараў БХД заадно стварыў мем “займацца фемінізмам”.

Трэба адзначыць, што гэты аўтар стварыў мноства мемаў і брэндаў, некаторыя з якіх былі паспяхова скрадзеныя дзяржавай ("Горад наш!", сардэчка з "Люблю Беларусь")... Але апошні мем выклікаў не бігборды, а інтэрнэт-пацеху, у тым ліку са скрыншотамі размовы, у якіх ахвярны змагар за беларускую свабоду выглядае ледзьве не праціўнікам жаночага роўнапраўя.

Адкінуўшы ўбок цікавае пытанне аб тым, чаму грамада так “плаўна” перайшла ад ЛГБТ да фемінізму, - паразбірамся з рэальнай сітуацыяй з роўнапраўем жанчын ў хрысціянскім сегменце беларускай апазіцыі.

Читать дальше...

Хто вінаваты ў абортах? 16.04.2016 25

Пакуль грамадства такое, што нараджэнне дзіцяці прыносіць масу сацыяльных мінусаў і гэтыя мінусы не згладжваюцца дапамогай і антыдыскрымінацыйнай палітыкай, рызыкі і траўмы цяжарнасці і родаў матэрыяльна не кампенсуюцца, а адмова ад дзіцяці асуджаецца, - у абортах вінаватыя не столькі жанчыны, якія вырашаюць выгнаць са свайго цела чалавека які на працягу некалькіх месяцаў не можа выжыць за яго межамі, колькі грамадства, г.зн. мы. Разам!

Пастскрыптум:

На ўсялякі выпадак удакладняю: я пралайф.

Тэкст не апраўдвае аборты, а заклікае да рэальнай салідарнасці з жорстка дыскрымінаванай групай - жанчынамі-маці.

Маю намер раскрыць сваю пазіцыю, якая ў агульным у тым, што барацьба з абортамі мае быць неразрыўна звязанай з барацьбой за правы і якасць жыцця жанчынаў.

Сацыяльны прагрэс 07.02.2016

Тэхнічны прагрэс чалавецтва дапаўняецца фенаменам адсутнасці прагрэса духоўнага - так можна падсумаваць высновы Андрэя Зубава. У сваёй рэлігіязнаўчай манаграфіі вучоны прыводзіць такі прыклад: вынайшлі кола, металургію, высокія тэхналогіі - але паэмы Гамера і Шэкспіра, антычныя статуі і нават пячорныя выявы жывёлаў дагэтуль ніхто не пераўзышоў: "...человек существует в двух планах: как духовное существо он совершенен, он может естественно деградировать, падать, опускаться, но в своих высочайших подъемах он не развивается. И поэтому Гомер, Пушкин, Пастернак, Шекспир – это один уровень, никакого прогресса здесь нет, а вот в плане внешнем человек развивается. Он все лучше и лучше осваивает среду". http://azbyka.ru/istoriya-religij

Сумна атрымлівается, так? Калі раптам няма душэўнага прагрэсу, калі душы чалавечыя не робяцца з цягам часу лепей - то, можа, не робіць жыццё лепшым ані дэмакратыя, ані эмансіпацыя, ані сацыяльныя гарантыі, ані Дэкларацыя правоў чалавека...


Але ўсё атрымліваецца зусім не сумна, а нават і аптымістычна - калі мы паспрабуем класіфікаваць пазначаныя здабыткі чалавецтва не як МАРАЛЬНЫ прагрэс, а як прагрэс ТЭХНІЧНЫ, ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ. Што, калі дэмакратыя, правы чалавека і ў прыватнасці жанчыны, сацыяльныя гарантыі - гэта дасягненні прагрэсу, але не духоўныя, а інструментальныя? Як запраганне каня не за шыю, трактар ці пральная машына?


Тады, па-першае, вяртаецца аптымізм. Верыцца, што як айфонамі карыстаюцца нат баевікі ігіладэбілу, так і здабыткамі фемінізму паступова будуць карыстацца ўсе жанчыны (а таксама і мужчыны). Ну і дэмакратыя тады будзе сабе працягваць пераможнае сваё шэсце па свеце, і Гандзі з эм эл Кінгам будуць радавацца развіццю прапанаваных імі мірных метадаў барацьбы... І будуць, з другога боку, развівацца спосабы ўдасканалення соцыўму, вырашэння тых праблемаў, за якія справядліва крытыкуюць дэмакратыю.


А па-другое, тады многае становіцца на сваё месца. Тады разумеем, што неўсведамленне некаторымі людзьмі каштоўнасці дэмакратыі і сацыяльных правоў - гэта не хіба, а толькі тэхнічнае непаразуменне. Напрыклад, ну не разумее чалавек, што ва ўмовах роўнасці правы жанчыны лепей абароненыя, у тым сэнсе што яна меней рызыкуе быць непачутай, нерэалізаванай, а то і бітай. Пры гэтым такі патрыярхальны чалавек можа і паважаць жанчын, і па-рыцарску быць гатовым прыйсці на дапамогу - лепей, чым іншыя лібералы. Ну ці нехта дзе разважае яшчэ ў феадальных катэгорыях, што маўляў добры лэндлорд мае не злоўжываць, а па-бацькоўску клапаціцца пра сваіх людзей - і гэты філосаф, мажліва, не толькі цытуе апостала Паўла (Эф.6:5) пра належныя адносіны гаспадароў і рабоў, але і здольны выдатна клапаціцца аб падначаленых. Ён усяго толькі не разумее, што наяўнасць правоў першага пакалення, ліберальных, а тым болей правоў другога пакалення, сацыяльных, - істотна падвышаюць магчымасці годнага жыцця для выхадцаў з розных класаў.


Пры гэтым чалавек з ліберальна-дэмакратычнымі поглядамі і чалавек без такіх поглядаў - могуць падзяляць адны і тыя ж, калі глядзець глыбей, каштоўнасці. У іх толькі розныя погляды на інструменты іх рэалізацыі.


Усё гэта мне самой для таго, каб меней злавацца на нечыя патрыярхальныя фантазмы пад пашыраным тэгам "традіціонные ценності". Ці на людзей якія разважаюць у маскулінна-сярэднявечнай ці каланіяльнай парадыгме пашырэння тэрыторый за кошт захопу земляў іншых дзяржаваў... Гэта тое ж самае, што калі б яны не разумелі каштоўнасці пральнай машыны.


Ну і па-трэцяе - можам канчаткова ўсведаміць, што людзі былых пакаленняў былі і не дурнейшыя за нас, а то і разумнейшыя, і жылі яны не меней поўным жыццём, нягледзячы на адсутнасць і айфона, і выбарчага права. Што, канешне, не дае ніякіх падставаў адмаўляцца ад гэткіх карысных рэчаў.


Другая справа, што тут маральны фактар як мінімум месцамі падмешваецца да інструментальнага. Тут збываецца бярдзяеўскае сцверджанне, што клопат пра хлеб для сабе - матэрыяльны клопат, а клопат пра хлеб для Іншага - ужо духоўны. Да таго ж здабыткі тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу, вядома, могуць служыць сродкам рэалізацыі маральных і духоўных каштоўнасцяў. Інтэрнэт ці пральная машына - не духоўная каштоўнасць; аднак альтруістычная праца, накіраваная на забеспячэння як мага большай колькасці людзей гэтымі рэчамі, можа быць рэалізацыяй любові да бліжняга; а вось памкненне пакінуць гаспадаркі без пральных машынаў і шырокія масы без Інтэрнэту можа быць сімптомам садызму ці антыгуманнага абмежавання правоў іншых у сваіх эгаістычных мэтах. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека нават і не даскочыла да маральнай вышыні запавета любові да бліжняга, як і дзейнасць лорда Уілберфорда па адмене гандлю рабамі не адмяніла і не перабольшыла маральнай вышыні словаў ап. Паўла - але і правы чалавека ў дзеянні, і адмена рабства інструментальна павышаюць якасць жыцця безлічы людзей і з'яўляюцца сродкам выканання запавету любові да чалавека.


Далей, ідэйную сферу можна аднесці хутчэй да душэўнай ці нат духоўнай, чымсі да матэрыяльнай. А яшчэ тэзіс пра адсутнасць духоўнага прагрэса неяк дзіўна выглядае ў святле хрысціянскага погляду, у святле Хрыстовай ахвяры за ўсіх людзей і закліку да сусветнай пропаведзі Евангелля... Ну і да таго ж, духоўная сфера - гэта крыху іншы панятак, чымсі душэўная, да якой вялікай часткай адносяцца культура і мастацтва; тут многае нябачна, і нам цяжка зрабіць нейкія замеры ды супастаўленні.


А можа, у духоўнай сферы ідуць адначасова і прагрэс, і анты-прагрэс?.. Развіццё дабра, у самых розных формах і адкрыццях - і паралельнае разрошчванне зла? Але гэта ўжо болей складана і патрабуе глыбейшай рэфлексіі...

Са святам, спадарыні і паненкі 07.03.2014 3

Са святам усіх тых, хто святкуе. Хто не - да тых тыя ж самыя зычанні: хай нашая жаноцкасць вольна і стваральна раскрываецца ў самых розных праявах, дый нашыя сацыяльныя правы і роўнасць хай таксама… не толькі шануюцца, але з'яўляюцца нормай. І хай кожнае грамадства разумее, што нараджэнне і выхаванне дзяцей - самая важная для грамадства праца, і менавіта таму павінна даваць сацыяльныя плюсы і ўжо ніяк не з'яўляцца падставай для дыскрымінацыі. Уласна, што да выхавання - не буду тут замнога пра жанчыну, бо пра гэта многа сказана, затое замала сказана пра абавязкі мужчыны ў гэтай справе…

Мо я і не маю рацыі, але аргументы супраць гэтага свята мяне не пераконваюць. Ёсць аргументы супраць 8-га сакавіка і ў хрысціянскай парадыгме, і ў парадыгме абароны «традыцыйных каштоўнасцей» - і ў фемінісцкай парадыгме таксама. (Пра гэта пісала тут http://bchd.info/index.php?newsid=6333 ). Дарэчы, калі хто хоча крытыкаваць фемінізм, то можна найперш узгадаць, што ў фемінізме ёсць мноства накірункаў; ёсць хрысціянскі, ісламскі і нават пролайф-фемінізм…  

Канешне, гэтае грамадскае свята не мае той вышыні, каторую мае, напрыклад, Нядзеля жанчын-міраносіцаў. 8 сакавіка ўсхваляе не духоўную сілу, а больш празаічную рэч: роўнасць у сацыяльных правах. Але гэта таксама каштоўнасць, ва ўсялякім разе, практычная рэч у гэтым недасканалым свеце. Таму поўнасцю замяняць святкаванне 8 сакавіка святкаваннем Нядзелі жанчын-міраносіцаў для мяне - гэта тое ж, што замяняць вышыванне крыжыкам чытаннем малітваў: большая важнасць другога нармалёва спалучаецца з некаторай каштоўнасцю першага.

…Доўгі час здавалася мне, што прырода нас, жанчын, пакрыўдзіла. Але потым неяк зразумела, што так можа падавацца толькі тады, калі мы знаходзімся ў прынцыпова мужчынскай сістэме каштоўнасцяў. Бо нямногія здольнасці, у якіх жанчына не асабліва вытрымлівае канкурэнцыю з мужчынай - гэта здольнасць біць і забіваць, ну ды яшчэ выконваць некаторыя віды цяжкай фізічнай працы. Дарэчы, і тое, і тое кампенсуецца (у некаторых выпадках напоўніцу) фізічнай падрыхтоўкай і механізмамі. Таму можна з большым поспехам казаць, што мужчыны болей «абдзеленыя», бо здольнасць вынасіць і нарадзіць дзіця паспрабуй кампенсуй.  Чым больш у нейкай супольнасці назіраецца дыскрымінацыя жанчын, тым больш падставаў падазраваць, што ў свядомасці гэтай супольнасці здольнасць забіваць набыла большую вагу, чым здольнасць даваць жыццё.

Але ж навошта распаўсюджваць сэксізм, калі можна ўсім папросту атрымліваць асалоду: і ад рознасці, і ад роўнасці. Тым болей што дае жыццё як такое не жанчына, а Бог; а ў справе захавання і абароны жыцця, у розных яго праявах, кожны чалавек можа дапамагчы.

Вершык - проста ў якасці віньшавання, менавіта казачнага. Спадзяюся, ніхто не ўспрыме як інструкцыю да дзеяння ці тым больш як маніфест патрыярхальных - ці фемінісцкіх - каштоўнасцяў.


КАЗКА ПРА БОРШЧ

                                      Прысвячаецца Лідзіі Ярмошынай

Гронка галоў апантаных,
шэраг паўузброеных сілаў…
А цераз пару кварталаў
боршчык кабета варыла.
Нож у руцэ скокаў спрытна
чэргай чырвоных удараў;
рондаль сагрэў апетытна
кухню салодкаю парай.
А з-пад нажа паляцелі
стрэлы, што сцены прабілі;
неба над плошчай трымцела,
сны з небяспекі паплылі.
Склад сітуацыі гэнай
трызнеў крывавым спляценнем…
Выбегла з рондалю пена,
і паляцелі старэнні.
Промні чароўных законаў
рондаль, нібы генератар,
кідаў навокал. Са звонам
лопнулі шкляныя краты.
Тое што здарыцца мела -
ушчэнт разбурылася раптам;
тое, што толькі дрыжэла
марай - зрабілася фактам…
Радасць на тварах. Ды сціпла
ледзь адгукнулася прэса:
выйшла без крывапраліцця,
значыць, і меньш інтарэсу.
Знікла жахлівасць нарацый
бездапаможнага гета -
нат не дайшло інфармацый
да апалітычнай кабеты.

Загадкавая дылема (маленькі допіс на "жаночую" тэматыку) 28.09.2013 8

Вельмі здзівілі мяне во гэтыя словы з інтэрв'ю:

"Любимый вопрос наших читателей – как сочетать карьеру с личной жизнью, семьей и материнством."

Само інтэрв'ю ( http://www.matrony.ru/anna-lyudkovskaya-ya-vsegda-zanimalas-tem-chto-mne-nravitsya/ ) добрае. Але пастаноўка пытання...

Калі ў такім дыскурсе думаюць хаця б, напрыклад, бельгійцы, я яшчэ разумею: ну, у іх праца жанчынаў не так даўно з'яўляецца усеагульнай з'явай. Але ЯКІМ ЖА ГЭТА БОКАМ ГЭТАЯ ЧЫСТА АМЕРЫКАНСКАЯ ПРАБЛЕМА - "СЯМ'Я ЦІ КАР'ЕРА?" - УВАЙШЛА Ў НАШ, СЛАВЯНСКІ, МЕНТАЛІТЭТ? Якім гэта чынам людзі пачалі разважаць у такіх катэгорыях у краінах, дзе ўжо колькі пакаленняў усе жанчыны працавалі, і быць добрым спецыялістам - гэта ніяк не перашкаджала быць добрай маці і гаспадыняй!  І якім гэта чынам мы забыліся на добрыя бакі савецкага досведу - і так загадкава-трывала  забыліся! Пры тым што на практыцы гэта спакойна сабе працягвае рэалізавацца.

У нашых краях, напрыклад, вобраз жанчыны-ўрача высокага ўзроўню не выклікаў падазрэння, што яе кар'ера перашкаджае ёй у сямейным жыцці... Ці вось чытала я добрую кніжку "Пастыр добры зямлі Нясвіжскай", пра цудоўнага протаіерэя Дзмітрыя Хмеля. Звярнула ўвагу і на тое, што жонка святара была шматдзетнай маці, добра гатавала і была ветлівай і гасціннай гаспадыняй; яшчэ яна была рэгентам хора, вельмі добрым рэгентам; і яшчэ яна ўсё жыццё працавала медсятсрой у радзільным аддзяленні, і людзі былі вельмі задаволеныя яе чалавечымі і прафесійнымі якасцямі. Болей за тое, ў постсавецкім кантэксце характэрна, што гэта падаецца як пазітыўны праклад - але не як сенсацыя. Канешне ж, бо падобнага кшталту прыклады ў нас былі самай натуральнай і звыклай з'явай.

Я не люблю Савецкі Саюз, але знаходзячыся зараз у заходееўрапейскай краіне, дзе многае інакш, са здзіўленнем бачу, што не всё так плохо было у Гітлера, і многое можно перенять у многіх аспектах савецкі досвед ёсць фенаменам, які патрабуе вывучэння - і часта паважлівага. Сярод пазітыўных бакоў значыцца і тое, што ўсходнееўрапейскія жанчыны даказалі - і без усякіх феміністычна-тэарэтычных напружанняў, а проста на практыцы, - што жанчына, якая працуе, можа быць выдатнай маці і гаспадыняй. І гук абцасаў мамы, якая вяртаецца з працы, ня меў ніякай дысгармоніі з пахам прыгатаваных ёю страваў. А яшчэ ж многія сямейныя і працоўныя савецкія жанчыны яшчэ і вышывалі, вязалі покрывы і тапачкі ці рабілі кампазіцыі з сухіх кветак - ня ведаю, якім чынам паспявалі, але напэўна неяк натуральна.

І якім жа гэта чынам на такі досвед, на такія факты, - забываюцца як феміністкі, так і тэкставыя змагары за вяртанне патрыярхальнага ладу?

Ніяк не змяншаючы важнасці пастаноўкі і вырашэння прававых і сацыяльных пытанняў, неабходных для забеспячэння жанчынам умоў для рэалізацыі сабе ў сямейным і сацыяльным жыцці, мы толькі выказваем шчырае здзіўленне ў выпадках, калі постсавецкія людзі бачаць у працы як такой перашкоду для паспяховага сямейнага жыцця жанчыны.


чытаць іншыя навіны