АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена Канстытуцыі IT-дэкрэт Умовы для бізнесу Эканамічны крызіс Рэформа адукацыі Забойства Паўла Шарамета

Змарнаваны 2017-ты . Што чакаць у 2018-м.

2017 год для Беларусі па вялікаму рахунку быў  змарнаваны.

Улада не памянялася. Усё тыя ж пасівелыя  вусы, хоць і падфарбаваныя ў чорны колер.

Усё тое ж абрыдлае аблічча!  Якое зноўку,  у дваццаць трэці раз запар (!)  з'явіцца ў  навагоднюю ноч  на экранах зомбаскрыняў у шматлікіх беларускіх дамах.  Каб павіншаваць нас, беларусаў,  так бы мовіць, " яго саацечаственнікаў"  з новым старым шчасцем.  

Павішаваць на мове суседняй краіны, бо сваёй роднай беларускай мовы  нашая ўсяўладная Нікчэмнаць за 23 гады так і ня здолела вывучыць.

Колькі нам яшчэ засталося трываць і цярпець нашае "новае старое шчасце" як увасабленне абсалютнай  нікчэмнасці, хлусні і пагарды на вяршыне ўлады?  Адказ на гэтае пытанне дакладна ведае усемагутны Божа -- Уладар сусветаў.

Але адно пэўна магу сказаць.  А менавіта:  на год меней яго засталося трываць!  

І хіба з гэтым спяшаюся павіншаваць ўсіх сваіх  чытачоў, сяброў і нават ворагаў(калі такія ёсць) .

Кожны з нас у нейкай ступені вінен за тое, што абсалютная Нікчэмнасць пануе над намі  аж 23 гады!

І быццам бы спынілася амаль на чвэрць стагоддзя нашае развіццё і рух наперад.  А мы -- беларусы, ціхія і рахманыя, быццам бы і ня ўстане пазбавіцца ад гэтае Нікчэмнасці. Ці то  сусед з Усходу не дае. Ці то з-за страху і абыякавасці да  свайго ўласнага годнага жыцця.

А яшчэ, на маю думку, з-за нашай нацыянальнай няспеласці, недахопу ўласнай  чалавечай годнасці, самасвядомасці. І па шмат якіх іншых прычынах.

Дык што ж чакаць  нам  у 2018-м?  А нічога!  

Ну, можа, хіба таго, што нашая Нікчэмнасць яшчэ на год пастарэе. І  гэта пэўна!  А мо, калі Бог дасьць, то можа і нечакана памрэ -- і такое не выключана. І вось тады...

Ну, ды хай кожны з маіх чытачоў пажадае сам сабе і нашай любай краіне -- Беларусі, тое, аб чым ён найчасьцей марыў усе  апошнія 23 гады.

І, паколькі думка -- рэч хоць і нябачная, але ўсё ж матэрыяльная, то некалі такая думка  ўвасобіцца ў рэальнасць.


31.12.17 3:24

Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bitrix/blog/blogs/bitrix/blog.post/.default/template.php on line 157