АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змены ў КК Матулі 328:галадоўка IT-дэкрэт Умовы для бізнесу Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Перамовы па далучэнні Беларусі да СГА працягнуцца 11-15 верасня

Другі ў гэтым годзе поўнамаштабны раўнд перамоваў па далучэнні Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі пройдзе 11-15 верасня ў Жэневе.

Пра гэта паведаміў напярэдадні начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Паводле яго слоў, у тым ліку пройдуць пасяджэнні па тэме дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі (12 верасня), дзевятае пасяджэнне рабочай групы (13 верасня), перамовы па доступе на рынак тавараў і паслуг з 9 краінамі - членамі СГА.

Беларускі бок узначаліць першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка. Падчас перамоваў запланавана яго сустрэча з кіраўніцтвам рабочай групы СГА па далучэнні Беларусі.

па інф. БелТА


08.09.2017 12:11


Загрузка...
Загрузка...