АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У Беларусі зноў зафіксавалі дэфляцыю

Як інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт, цэны на тавары і платныя паслугі працягваюць зніжацца: у ліпені 2017-га на 0,1%, у жніўні - на 0,8%. З пачатку бягучага года інфляцыя ў нашай краіне склала 2,5%.

Калі ў ліпені харчовыя тавары патаннелі на 0,7%, то ў жніўні - на 1,9%. Аднак з пачатку года яны падаражэлі на 1,5%. Нехарчовыя тавары ў ліпені 2017 года падаражэлі на 0,4%, у жніўні - на 0,3%. З пачатку года іх падаражанне склала 1,7%.

Адзначым, што пасля жніўня 2009 года дэфляцыя ня назіралася ў Беларусі на працягу сямі гадоў. Аднак у жніўні 2016 го індэкс коштаў у параўнанні з ліпенем знізіўся на 0,1%.

20:42 11/09/2017


Загрузка...
ссылки по теме


загружаюцца каментары