АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Беларусаў папярэджваюць аб праблемах з карткамі

Трымальнікі банкаўскіх плацежных карт у Беларусі могуць сутыкнуцца са складанасцямі ў іх абслугоўванні ноччу і раніцай у суботу 16 верасня.

Як паведамляе прэс-служба "Банкаўскага працэсінгавага цэнтра", у перыяд з 02:00 да 07:00 будуць праводзіцца тэхналагічныя работы на апаратна-праграмным комплексе цэнтра.

У гэты час магчымыя перапынкі ў абслугоўванні карт банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ. Акрамя таго, трымальнікі карт могуць сутыкнуцца з праблемамі пры разліках у крамах і на АЗС, а таксама пры зняцці наяўнасці ў банкаматах або аплаце паслуг у інфакіёсках.

У цэнтры прынеслі грамадзянам прабачэння за магчымыя нязручнасці.
08:35 13/09/2017


Загрузка...


загружаюцца каментары