АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Пенсійная рэформа ЧС-2018 Змены ў КК Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Забойства буйнога прадпрымальніка з Мёраў раскрыта праз 15 месяцаў

Следчыя раскрылі забойства буйнога прадпрымальніка з Мёраў, здзейсненае ў 2016 годзе.

Як паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Уладзімір Шалухін, у траўні 2016 года індывідуальны прадпрымальнік, уладальнік магазіна будаўнічых матэрыялаў, адправіўся на сустрэчу і быў забіты.

Доўгі час гэта злачынства заставалася нераскрытым, адпрацоўваліся розныя версіі забойства. У выніку ў лютым і сакавіку 2017 году былі затрыманыя трое падазраваных.

Ключавым фігурантам з'яўляецца непрацуючы жыхар Мёраў 1963 года нараджэння, дапамагу  ў здзяйсненні злачынства яму аказвалі двое жыхароў Віцебску.

Раскрыццё гэтага забойства дазволіла выявіць яшчэ цэлы шэраг злачынстваў, учыненых галоўным зламыснікам. На яго рахунку факты вымагання буйной сумы грошай, незаконнае захоўванне зброі і боепрыпасаў, планаванне новых злачынных схем з мэтай вымагальніцтва і рабавання.

Расследаванне злачынства заняло 15 месяцаў, матэрыялы крымінальнай справы склалі 21 том. У цяперашні час яны перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Усе абвінавачаныя утрымліваюцца пад вартай.

па інф.БелТА 


13.09.2017 15:26


Загрузка...
Загрузка...