АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Беларуськалій выпусціў самы вялікі аб'ём угнаенняў за сваю гісторыю

ААТ "Беларуськалій" вырабіла ў 2017 г 11,5 млн т калійных угнаенняў (у фізічнай вазе).

У адміністрацыі прадпрыемства адзначылі, што аб'ём выпуску ў 2017 г стаў рэкордным за ўсю гісторыю Беларуськалія. Каб вырабіць 11,5 млн т калійных угнаенняў, на Беларуськаліі было здабыта больш за 50 млн т калійнай руды, паведамляе ПраймПресс.
Гэты на 11% больш, чым ў 2016 г, калі Беларуськалій выпусціў 6,180 млн т у пераліку на 100% утрыманне хлоркалію. Каэфіцыент пераліку пажыўнага рэчыва ў фізічную масу калійных угнаенняў - 1,67, адпаведна выпуск угнаенняў у фізічнай вазе ў 2016 г склаў 10,320 млн т.

На прадпрыемстве таксама распавялі, што за апошнія пяць гадоў вытворчыя магутнасці Беларуськалія па вытворчасці калійных угнаенняў павялічыліся больш чым на 4 млн т (у фізічнай вазе).

ААТ "Беларуськалій" - адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў калійных мінеральных угнаенняў. Усе 100% акцый прадпрыемства належаць дзяржаве. Прадпрыемства функцыянуе на базе Старобінскага радовішча калійных соляў і ўключае чатыры рудаўпраўленні, дапаможныя цэхі і абслуговыя падраздзяленні. Экспарт ажыццяўляецца праз ААТ «Беларуская калійная кампанія». Беларуськалій экспартуе сваю прадукцыю ў 107 краін, пры гэтым яго доля ў сусветным экспарце калійных угнаенняў складае каля 20%.

17:24 03/01/2018


Загрузка...



Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bp/news/news_complex/detail.php on line 79