АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена Канстытуцыі IT-дэкрэт Умовы для бізнесу Эканамічны крызіс Рэформа адукацыі Забойства Паўла Шарамета

Леў Марголін: Пакуль улада ня зьменіцца, не будзе і росту эканомікі

У 2018 годзе сярэдні заробак у $ 500 па-ранейшаму застанецца нязбытнай марай.

Такім бачыцца 2018 год члену Экспертнага савета АГП, эканамісту Льву Марголіну. У экспрэс-інтэрв'ю сайту ucpb.org ён распавёў пра тое, што чакае беларускую эканоміку ў новым годзе.

«Наогул - прагнозы справа няўдзячная. Але ў нашых умовах іх можна рабіць, не баючыся памыліцца, - кажа Леў Марголін. - Пакуль улада ня зьменіцца (а на гэта пакуль ніякіх намёкаў няма) рэформаў у нашай краіне не будзе, ні палітычных, ні эканамічных. А без рэформаў не будзе і росту. Таму амаль са стоадсоткавай упэўненасцю магу выказаць здагадку эканамічны рост на ўзроўні статыстычнай хібнасці ў 1-1,5%, сярэдні заробак у 500 долараў ЗША па-ранейшаму застанецца нязбытнай марай, зноў жа, каб ні казалі з гэтай нагоды ў Нацыянальным статыстычным камітэце. І гэта яшчэ пры спрыяльным збегу абставінаў. Калі ж нешта здарыцца з расійскім рублём вынікі года могуць быць куды жаласней».

03.01.2018 17:39


Загрузка...
Загрузка...