АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена Канстытуцыі IT-дэкрэт Умовы для бізнесу Эканамічны крызіс Рэформа адукацыі Забойства Паўла Шарамета

У Беларусі прапаноўваюць асвоіць імпартазамяшчэнне смартфонаў і ноўтбукаў

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю апублікавала пералік спажывецкіх тавараў, якія прапаноўвае для выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі і развіцця асартыменту з улікам кан'юнктуры рынку ў 2018 годзе, перадае БЕЛТА.


Пералік складзены з дзвюх груп тавараў. У першую ўвайшлі тавары, якія выпускаюцца ў нашай краіне, але ў недастатковай колькасці і асартыменце, або якія не цалкам задавальняюць попыт па асобных параметрах (уласцівасцях). Другую групу склалі тавары, якія не вырабляюцца ў Беларусі.

 

У першай групе — 136 пазіцый. Сюды трапілі, напрыклад, электрапрасы, электрачайнікі, у тым ліку тэрмапоты, электрасокавыціскалкі, кухонныя камбайны, святлодыёдныя лямпы ды інш.

 

Другая група складаецца з 219 найменняў. Тут можна пабачыць электрычныя мультываркі, электрапыласосы, кандыцыянеры, электраблендэры, GPS-навігатары, планшэтныя персанальныя камп'ютары, ноўтбукі (нетбукі), манаблокі, смартфоны ды іншыя апараты мабільнай сувязі, відэакамеры ды інш.

 па інф. euroradio.fm

11.01.2018 21:15


Загрузка...
Загрузка...