АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Кабякоў прапануе Расіі перайсці на разлікі ў нацыянальных валютах

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 13 чэрвеня на пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы ў Маскве прапанаваў замацаваць у якасці стратэгічнай задачы выхад Беларусі і Расіі на тавараабарот у памеры больш за 40 млрд долараў.

Ён адзначыў, што за 2017 год узаемны тавараабарот вырас на 23,5% да 32,4 млрд даляраў. Паводле яго слоў, важна прыкласці максімум намаганняў для замацавання тэндэнцыі росту ўзаемнага тавараабароту, перадае БелТА.

У сувязі з тым, што ў мінулым годзе ўзаемны тавараабарот больш чым на 80% быў забяспечаны плацяжамі ў нацыянальных валютах, беларускі прэм'ер прапанаваў ўвесь ўзаемны тавараабарот у галіне ценообразоования фармаваць выключна ў беларускіх і расійскіх рублях.
14.06.2018 09:22


Загрузка...
Загрузка...