АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У Расіі павысяць ПДВ і пенсійны ўзрост

У Расіі стаўка падатку на даданую вартасць будзе паднятая да 20%, а ўзрост выхаду на пенсію павялічыцца да 65 гадоў для мужчын і да 63 гадоў для жанчын, заявіў 14 чэрвеня кіраўнік урада РФ Дзмітрый Мядзведзеў.

«Мы спыніліся на наступных рашэннях, якія прапануюцца да разгляду. Першае - будзе зменена стаўка падатку на даданую вартасць», - цытуе расійскага прэм'ера РБК.

Пры гэтым пемьер РФ падкрэсліў, што льготы па ПДВ па сацыяльна значных таварах і паслугах будуць захаваны.

Зараз стаўка ПДВ складае 18%.

Таксама Мядзведзеў паведаміў, што ўрад РФ прапанавала падняць узрост выхаду на пенсію да 65 гадоў для мужчын і да 63 для жанчын, перадае iz.ru

Пенсійны ўзрост прапануецца павышаць паэтапна. Павышэнне ўзросту выхаду на пенсію пачнецца у 2019 годзе і завершыцца да 2034 годзе.

На пасяджэнні ўрад разглядае законапраект «Аб унясенні змяненняў у асобныя заканадаўчыя акты Расійскай Федэрацыі па пытаннях прызначэння і выплаты пенсій». Па выніках нарады ён можа быць унесены ў Дзярждуму РФ.

Цяпер у Расіі жанчыны выходзяць на пенсію ў 55 гадоў, мужчыны - у 60 гадоў.

14.06.2018 13:29


Загрузка...
Загрузка...