АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У Працоўны кодэкс хочуць унесці змены, якія тычацца жанчын-маці

У Працоўны кодэкс хочуць унесці змены, якія тычацца жанчын-маці. Пра гэта ў праграме “Адкрыты мікрафон” Першага канала беларускага радыё паведаміла дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Людміла Канановіч.

Паводле яе словаў, змены будуць тычыцца графікаў працы для такіх катэгорый работніц. Калі жанчына мае дзіця да 14 гадоў (або дзіця-інваліда да 18 гадоў), яе можна будзе прыцягваць да працы звышнормы, у выходныя і святочныя дні, у начныя змены, а таксама накіроўваць у камандзіроўкі. Аднак працадаўца зможа гэта зрабіць толькі з пісьмовай згоды жанчыны. А вось цяжарных жанчынаў прыцягваць да такой працы або накіроўваць у камандзіроўкі будзе забаронена.

Таксама ў Працоўны кодэкс хочуць унесці змены, якія закрануць педработнікаў. Напрыклад, пасля ўвядзення паправак педагогі змогуць працаваць поўны дзень у аздараўленчых летніках, піша TUT.by

08.07.2018 19:48


Загрузка...
Загрузка...


cashback