АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Як ён грае! Выступ 16-гадовага мінчука, які стаў лаўрэатам прэстыжнага конкурсу

16-гадовы Уладзіслаў Хандогі стаў лаўрэатам II Міжнароднага конкурсу маладых піяністаў Grand Piano Competition.

Як ён грае! Выступ 16-гадовага мінчука, які стаў лаўрэатам прэстыжнага конкурсу
Ён праходзіў у Маскве з 29 красавіка па 5 мая на пляцоўках Маскоўскай кансерваторыі і філармоніі, перадае nn.by

Спіс лаўрэатаў абвясцілі ў суботу на ўрачыстым канцэрце-закрыцці. Акрамя Уладзіслава, імі сталі расіяне Іван Бяссонаў, Раман Барысаў, Ева Геваркян, Сяргей Давыдчанка, Аляксандра Доўгань, а таксама Ціньхун Ляо з Кітая. Усе яны разам са званнем лаўрэата атрымалі прэмію ў памеры $5 тысяч.

Выступ Уладзіслава Хандогага.

У кароткім інтэрв'ю-прадстаўленні Уладзіслаў распавёў, што яго натхняюць вядомыя піяністы Святаслаў Рыхтар, Ван Кліберн, Мюрэй Перая. 

А сярод любімых школьных прадметаў адзначыў беларускую літаратуру. «Матэматыка, руская літаратура, асабліва беларуская літаратура. Я ж з Беларусі, у нас ёсць і беларуская літаратура, і беларуская мова», — сказаў малады беларускі піяніст.

07.05.2018 12:17