АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

"Чым адрозніваюцца дзеянні кіраўніцтва партыі ад таго, што мы хочам выправіць?": БСДП працягвае ліхаманіць

Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП Ігар Маслоўскі выказаў "Беларускаму партызану" сваё меркаванне аб прычынах сістэмнага крызісу ў БСДП і дэмарш шэрагу членаў кіруючага органа партыі на апошнім пасяджэнні.

"Чым адрозніваюцца дзеянні кіраўніцтва партыі ад таго, што мы хочам выправіць?": БСДП працягвае ліхаманіць
Нагадаем, на днях чарговы скандал здарыўся ў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада". Некаторыя сябры партыі на паседжанне ЦК прыйшлі з плакатамі: «Банду гэць!», «Пераможам Вештард - пераможам Луку!». У выніку шэсць членаў ЦК у знак пратэсту супраць аўтарытарнага праўлення старшыні партыі пакінулі пасяджэнне.

Сваім меркаваннем па гэтай нагоды з "Беларускім партызанам" падзяліўся старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП Ігар Маслоўскі.

Игорь Масловский, фото: "Белорусский партизан"

У Цэнтральны Камітэт БСДП паступілі 2 скаргі:

Першая - ад кіраўніка Гродзенскай абласной арганізацыі БСДП Алега Рамашкевіча. У сваёй скарзе абласны кіраўнік просіць кіруючы орган партыі правесці праверку законнасці правядзення абласной партыйнай канферэнцыі, на якой яго «знялі з пасады, як у часы КПСС». На самой канферэнцыі ні кіраўнік абласной арганізацыі, ні рэвізор не прысутнічалі. З іх слоў іх нават не запрашалі для ўдзелу.

Другая - калектыўная скарга ад парадку 20 членаў партыі, якія пражываюць у Рэчыцкім раёне. У сваім звароце рэчыцкія актывісты выкладаюць факты, прыводзяць прыклады і паказваюць на дзясятак парушэнняў Статута і праграмных прынцыпаў сацыял-дэмакратыі. Яны абураныя прававым бязмежжам з боку шэрагу партыйных кіраўнікоў, якія ўваходзяць у склад Прэзідыума.
Працяг тэмы чытайце тут.
18:54 29/08/2017


ссылки по теме
загружаюцца каментары