АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Хабары ў "Беларусбанку". Аператыўная камбінацыя КДБ: як бралі Гаспадарыка

8 верасня суд Цэнтральнага раёна сталіцы абвесціць прысуд па справе аб карупцыі ў найбуйнейшым банку Беларусі.

Хабары ў "Беларусбанку". Аператыўная камбінацыя КДБ: як бралі Гаспадарыка
Па версіі абвінавачвання, былыя першы намеснік старшыні праўлення "Беларусбанка" Генадзь Гаспадарык і намеснік дырэктара дэпартамента - начальнік упраўлення касавага абслугоўвання дэпартамента па працы з каштоўнасцямі Мікалай Цырто за хабар з 2009 па 2015 гады лабіравалі інтарэсы камерцыйных структур пры правядзенні тэндэраў на закупку абсталявання для патрэб банка.

Гаспадарык інкрымінуецца атрыманне хабараў на суму 215 тыс. даляраў. Сваю віну ён цалкам прызнаў. Цырто віну прызнаў часткова, ён не згодны з агульнай сумай хабараў, маўляў, усяго ўзяў 150 тыс. даляраў, а не 470 тыс.,як налічыла следства.

Пракурор прапанаваў пакараць абодвух пазбаўленнем волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці. За атрыманне хабараў ён прасіў для Гаспадарык 7,5 гадоў, гэта роўна палова ад максімальнага тэрміну, а для Цырто, які таксама абвінавачваецца ў дачы хабару і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, па сукупнасці - 9 гадоў.
Працяг тэмы чытайце тут.
14:47 07/09/2017


ссылки по теме
загружаюцца каментары