АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Дзедаўшчына ў войску Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Беларус больш шасці гадоў знаходзіцца ў лівійскім палоне

Былы начальнік штаба 334-га асобнага атрада спецназа Вячаслаў Качура разам са сваімі ўкраінскімі таварышамі быў захоплены лівійскімі ваеннымі больш шасці гадоў таму. З тых часоў аб яго лёсе нічога невядома.

Беларус больш шасці гадоў знаходзіцца ў лівійскім палоне
Ці жывы ён? Калі так, то ў якім стане і дзе знаходзіцца? На гэтыя пытанні не могуць адказаць нават тыя беларусы, якіх у свой час вызвалілі з лівійскага палону. Яны кажуць толькі адно: Качура і яшчэ чацвёра ўкраінцаў патрапілі ў рукі жорсткіх бандытаў і да нядаўняга часу знаходзіліся ў палоне ў вельмі дрэнных умовах. Адзін час доступу да іх ня мелі нават медыкі. Якая сітуацыя зараз - невядома.

«У чэрвені 2011 году група міжнародных спецыялістаў з Расіі, Украіны і Беларусі, нанятых сумеснай расійска-лівійскай кампаніяй, прыбыла для працы на розных аб'ектах у Лівійскую Джамахірыю, - пісалі ў інтэрнэце пра гэтую гісторыю. - Яны прыбылі па кантрактах, якія былі заключаны з ведама законнага і прызнанага Расіяй, Украінай і Беларуссю ўрада Лівійскай Джамахірыі. У канцы жніўня 2011 года, падчас штурму сіламі НАТО і мяцежнікаў сталіцы Джамахірыі Трыпалі, спецыялісты былі схоплены баявікамі».

Беларусаў абвінавацілі ў дапамаганні рэжыму Кадафі. Нібыта яны ажыццяўлялі рамонт сродкаў СПА Лівіі, «ствараючы пагрозу для лётчыкаў кааліцыі, якія абаранялі народ Лівіі».

Вячаслава Качура затрымалі ў жніўні 2011 года. Паведамлялася, што ён быў у лівійскіх ваенных на авіябазе «Метига» у Трыпалі. На працягу некалькіх гадоў пасля затрымання Качура і яго таварышам абвінавачванняў не прад'яўлялі. Праходзіла інфармацыя, што Вячаслаў Качура і трое яго таварышаў ўтрымліваліся асобна ад астатніх затрыманых, і ўмовы іх утрымання былі суровымі.
Працяг матэрыялу "Беларускага партызана" чытайце тут.
10:17 21/09/2017


загружаюцца каментары