АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Нацыянальны універсітэт: як ня загнаць сябе ў "гета" ва ўмовах хранічнай стабільнасці

У Беларусі працуе больш за 50 універсітэтаў, аднак на думку шэрагу беларускіх навукоўцаў і экспертаў, ні адно з гэтых навучальных устаноў нельга назваць універсітэтам у сучаснасным значэнні гэтага паняцця. Што такое нацыянальны універсітэт і ці зможа такім стаць нядаўна зарэгістраваны прыватны універсітэт імя Гілевіча, навучанне ў якім будзе весціся па-беларуску? Пра гэта "Беларускі партызан" спытаў экспертаў.

Нацыянальны універсітэт: як ня загнаць сябе ў "гета" ва ўмовах хранічнай стабільнасці
Алег Трусаў: Для пачатку хай універсітэт будзе "для сваіх", таму што ў "сваіх" у нашай краіне нічога няма

Фота Tut.by

- Ніл Гілевіч быў заснавальнікам Таварыства беларускай мовы, а гэты універсітэт створаны ТБМ. Да таго ж, Гілевіч вядомы навуковец, прафесар, выкладчык, народны паэт - таму мы назвалі універсітэт яго імем, - сказаў у інтэрв'ю "Беларускаму партызану" гісторык Алег Трусаў, які верагодна стане рэктарам зарэгістраванага ўладамі ўстановы.

- Дайце сваё вызначэнне - што такое нацыянальны універсітэт?

- Гэта шлях праз беларускую мову да беларускай ментальнасці. Калі ў вас няма беларускай ментальнасці, далёка вы не паедзеце, ні на захад, ні на ўсход. Усе малыя краіны сталі моцнымі дзякуючы ментальнасці. Фін ніколі не стане шведам, ірландзец не стане ангельцам, хоць і размаўляе па-ангельску. Вазьміце каталонцаў - як сыр у масле катаюцца, а не хочуць быць у Іспаніі, таму што разумеюць, што іх ментальнасць загіне. Такіх прыкладаў вельмі шмат.
Працяг эксклюзіўнага матэрыялу чытайце тут.

10:49 10/04/2018