АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Небяспечная сувязь: у чым небяспека Крымскага моста для Украіны і ўсяго Чарнаморскага рэгіёну

Несумненна, Крымскі мост дабудуюць. Гэты праект пацвярджае імперскія амбіцыі Пуціна і немінуча нашкодзіць Украіне і рэгіёне ў цэлым.


Небяспечная сувязь: у чым небяспека Крымскага моста для Украіны і ўсяго Чарнаморскага рэгіёну
14 сакавіка 2018 года расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін наведаў апошні пункт свайго перадвыбарчага тура - акупаваны Крым. Першым аб'ектам яго інспекцыі стаў Крымскі мост, які злучыў кантынентальную Расію са свежааннексіраванай тэрыторыяй.

Пакуль што Расія вымушана дастаўляць на паўвостраў людзей і тавары толькі па паветры або морам, так як сухапутнай сувязі няма. Каб змяніць сітуацыю, Крэмль вырашыў пабудаваць 19-кіламетровы мост праз Керчанскі праліў паміж Крымам і Краснадарскім краем. Праект зацвердзілі ў студзені 2015 года. Дагавор на будаўніцтва моста коштам 3 мільярды долараў падпісалі з ТАА «Стройгазмонтаж» расейскага алігарха Аркадзя Ратэнберга, блізкага сябра Пуціна.

Будаваць пачалі ў траўні 2015 году; аўтамабільны мост планавалі адкрыць 18 снежня 2018 года, а чыгуначную частка адклалі да канца 2019-га. Зацягванне істотна павысіла кошт будаўніцтва. Па стане на 1 сакавіка 2018 года праектная цана перавышала 4 мільярды даляраў.

Ужо на стадыі будаўніцтва гэты мост наносіць непапраўную шкоду прыродзе Чорнага і Азоўскага мораў. Акрамя таго, ён прыносіць шкоду ўкраінскай эканоміцы і стварае палітычны ціск на Кіеў. У чым жа асноўная небяспека Крымскага моста для Украіны і Чарнаморскага рэгіёну?
Падрабязнасці далей.
11.06.2018 11:58