АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Дзед меў рацыю: у цэнтры Гродна сапраўды знайшлі закапаны БТР

У канцы ліпеня на вуліцы Валковіча ў Гродне пачаўся дэмантаж старых пабудоў, якія вызваляць месца для двух дамоў для шматдзетных сем'яў. Па ўспамінах былога ўладальніка дома №17, а таксама іншых жыхароў вуліцы, у двары быў закапаны нямецкі БТР часоў Другой сусветнай вайны.

1 из 3
Былы ўладальнік дома Алексанр Свідзерскі ўжо не раз размаўляў з працоўнымі і паказваў дакладнае месца, дзе можа быць закапаная тэхніка. Самі ж працоўныя толькі смяяліся і скептычна ставіліся да слоў жыхара Гродна.

Нагадаем, Аляксандр Свідзерскі распавядаў, што яго дзед падчас апошняй вайны разам з некалькімі сябрамі зацягнуў у яму ў двары дома №17 падбіты нямецкі бронетранспарцёр, які стаяў на вуліцы. Пасля ваенную тэхніку закапалі ў надзеі ў будучыні адкапаць. Але праз доўгія гады БТР ніхто так і не адкапаў. І вось, прыйшлі навіны - на участку сапраўды выявілі БТР!

Пачатак работ па зносе дома і раскопак быў запланаваны на жнівень гэтага года. Аднак афармленне ўсіх дакументаў зацягнулася і працы пачаліся толькі ў верасні, распавядае ««Новый Гродно».

Вечарам 6 верасня будаўнікі вялі працы менавіта ў тым месцы, дзе, па здагадцы Аляксандра, быў закапаны нямецкі бронетранспарцёр. Праз некалькі гадзін працы будаўнікі змаглі знайсці першыя прыкметы нямецкага БТР.

08:06 08/09/2017


Загрузка...


загружаюцца каментары