АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: 100 год БНР Выбары-2018 Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

У Свіслачы дзіця патанула у дэкаратыўнай сажалцы глыбінёй 50 см

У Свіслацкім раёне ў дэкаратыўнай сажалцы патанула дзіця, паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.

Свіслацкім выратавальнікам 12 верасня паступіла інфармацыя, што ў цэнтральную раённую бальніцу з прыкметамі ўтаплення дастаўлена дзяўчынка ва ўзросце 1 год і 8 месяцаў. «Вядома, што сям'я знаходзілася ў гасцях у сваякоў у вёсцы Грынка. Дарослыя займаліся ў двары гаспадарчымі справамі. Праз некаторы час знайшлі дзіцяці ў невялікай дэкаратыўнай сажалцы глыбінёй 35-50 см. Не чакаючы брыгады хуткай дапамогі, яны на ўласным транспарце даставілі малую ў шпіталь», - распавялі ў кіраванні, піша NN.by.

Рэанімацыйныя мерапрыемствы не далі станоўчага выніку, і медыкі канстатавалі смерць дзяўчынкі.

11:16 13/09/2017


Загрузка...



Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bp/news/news_complex/detail.php on line 79