АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Чатырохгадовая дзяўчынка ехала па трасе да мамы ў Любань на трохколавым веласіпедзе

Гэтую гісторыю "Электроннаму Салігорску" распавяла Алена, супрацоўніца ТАА "Пасат". Супрацоўнікі "Пасата" выявілі чатырохгадовай дзяўчынкі на трасе па дарозе ў Любань.

Гэта адбылося каля 15.40. Мікрааўтобус з работнікамі ТАА "Пасат" ехаў з вёскі Жараўка ў Любань. За 2 - 3 кіламетры ад горада Алена ўбачыла на дарозе маленькую дзяўчынку на трохколавым веласіпедзе. Яна ехала па правілах, па абочыне, па ходзе руху машын. З адзення на дзяўчынцы быў толькі швэдар. Алена папрасіла кіроўцу спыніцца, пасажыры мікрааўтобуса адправіліся да дзіцяці. Алена ўзяла дзяўчынку на рукі і спытала, куды тая едзе. Дзяўчынка адказала, што едзе да мамы ў Любань і заплакала. Яе і ровар аднеслі ў машыну і павезлі ў горад. Веласіпедыстка не змагла паказаць, дзе жыве, таму яе аддалі ў Любанскі РАУС.

Увечары Алена патэлефанавала ў РАУС, і ёй сказалі, што мама дзяўчынкі ляжыць у Любанскай бальніцы. Малая была ў бабулі ў вёсцы Арлёва, за пяць кіламетраў ад горада, адкуль і адправілася наведаць маму. Дзяўчынку ўжо вярнулі ў сям'ю.
па інф. "Электронный Солигорск”
12:17 13/09/2017


Загрузка...


загружаюцца каментары