АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

З-за навальніцы самалёт Кіеў-Вільнюс прызямліўся ў Мінску

Самалёт ўкраінскай авіякампаніі Ukraine International Airlines, які павінен быў прызямліцца ў аўторак у Віленскім аэрапорце, па прычыне маланак прызямліўся ў Мінску.

"Учора ў нас былі моцныя маланкі, таму экіпаж прыняў рашэнне зрабіць пасадку ў Мінску, сам экіпаж выбірае запасны аэрапорт - гэта можа быць Каўнас, Паланга, Варшава, ці як у гэтым выпадку Мінск", - паведаміла BNS прэс-сакратар кампаніі-аператара аэрапортаў Літвы Lietuvos oro uostai Агне Мажэйка.

Паводле яе слоў, самалёт ляцеў у Вільню з Кіева, ён павінен быў прызямліцца каля 21-й гадзіны, аднак з-за маланак пасажыры былі дастаўлены ў Вільню каля 23.30.

па інф. delfi.lt

15:45 13/09/2017


Загрузка...


загружаюцца каментары