АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Прэмія Дарвіна: магілёвец знайшоў у парку 60 грыбоў і тут жа з'еў іх

Маладога мужчыну павезлі з парку на "хуткай".


Як аказалася, малады мужчына сабраў у Пячэрскім лесапарку 60 грыбоў, а потым з'еў іх сырымі прама на месцы збору. Магілёўца забралі ў бальніцу для аказання першай медыцынскай дапамогі.

Па словах спецыялістаў, ад далейшай шпіталізацыі ён адмовіўся, паведамляе tvrmogilev.by.

Паводле інфармацыі Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, гэта 10-й выпадак атручвання грыбамі ў вобласці з пачатку года. Улетку фіксаваліся атручвання парасонамі, радкамі, радоўкі. У пачатку восені грыбнікі скардзіліся на пагаршэнне самаадчування пасля ўжывання белых грыбоў, чырвонагаловікаў і маслят. Як кажуць спецыялісты, у гэтым няма нічога дзіўнага. Грыбы маюць здольнасць назапашваць у сабе таксіны. Нельга іх збіраць ўздоўж дарог і побач з прамысловымі прадпрыемствамі.

19:42 13/09/2017


Загрузка...


загружаюцца каментары