АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: 100 год БНР Выбары-2018 Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Падарожнік Фёдар Конюхаў вучыцца на пілота ў Беларусі

Вядомы расійскі падарожнік Фёдар Конюхаў адправіўся ў Беларусь вучыцца на пілота.

Атрымаць пілотнае пасведчанне ў Расіі ён не мае магчымасці, піша "Новая газета" са словаў прэзідэнта Федэрацыі планернага спорту Расіі і інструктара Конюхава Сяргея Рабчынскага.

 

Рабчынскі дадаў, што Беларусь — адна з краін, куды едуць расіяне па лётныя пасведчанні, бо "Расавіяцыя не стварыла празрыстую сістэму для стварэння навучальных авiяцыйных цэнтраў".

 

Навучанне Конюхава зойме каля паўгода. За гэты час ён павінен асвоіць тэорыю, трэнажоры і палёты (у прыватнасці, у аблоках), а таксама начныя палёты.

 

Пасведчанне пілота расійскі падарожнік хоча атрымаць, каб ажыццявіць беспасадачны пералёт вакл свету на планёры за пяць дзён. Такое падарожжа ён мяркуе здзейсніць у бліжэйшыя гады. Меркаваны маршрут палёту — паўднёвы, праз Афрыку. Стартаваць і фінішаваць Конюхаў хоча ў Аўстраліі.

19:41 13/09/2017


Загрузка...



Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bp/news/news_complex/detail.php on line 79