АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Актывісты просяць падтрымаць адзіны ў Беларусі міжканфесійны хрысціянскі сайт

Адзіны ў Беларусі міжканфесійны хрысціянскі інфармацыйны партал можа спыніць сваё існаванне.

Актывісты БХД абвясцілі збор сродкаў на "Талаце" ў падтрымку адзінага ў Беларусі міжканфесійнага хрысціянскага парталу "Крынiца.iнфо"

Сайт вось ужо паўтара года ствараецца на валанцёрскіх пачатках маладой сям'ёй і групай журналістаў - вернікаў розных канфесій.

Сёння актывісты шукаюць сродкі на тое, каб сайт мог працягваць працу і далей. Сабраныя сродкі пойдуць на аплату хостынгу і дамена, стварэнне сямейнага клуба і валанцёрскага супольнасці на базе партала.

Сайт "КРЫНIЦА.IНФО" імкнецца быць спадчыннікам 100-гадовай беларускай традыцыі хрысціянскай прэсы: у 1917-1939 гадах у Заходняй Беларусі выдавалася папулярная штотыднёвая газета Беларускай хрысціянскай дэмакратыі - "Крыніца". Яе рэдактарамі былі ксёндз Адам Станкевіч, кампазітар Павел Каруза, дзед Зянона Ян Пазьняк. У 1990-х гадах газету "Крыніца" аднавіў пісьменнік Алесь Траяноўскі.

6 жніўня 2014 года, у гадавіну друку Бібліі Скарыны, каталік Максім Гацак, пратэстант Анатоль Шырвель і праваслаўны Павел Севярынец запусцілі інтэрнэт-партал "КРЫНIЦА.IНФО". На сёння гэта адзіны міжканфесійны хрысціянскі інфармацыйны партал у Беларусі.

Падтрымаць праект можна па спасылцы


19:54 13/09/2017


Загрузка...
ссылки по теме


загружаюцца каментары