АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Кнігарня «Логвінаў» і галерэя «Ў» пойдуць пад знос

У Мінску знясуць галерэю «Ў» і кнігарню «Логвінаў». Зямлю, на якой яны знаходзяцца, прадалі з аўкцыёну за 17 мільёнаў рублёў (каля $ 8,76 млн).

Пераможца - сталічная кампанія «А-100 Дэвелапмент», усяго ж на зямлю прэтэндавалі тры пакупніка. Інвестару гарантавалася права на праектаванне і будаўніцтва жылля. Яно, згодна з планам, пачнецца праз 2 гады, перадае Белсат.

Галерэя «Ў» і кнігарня «Логвінаў» - знакавыя для мінчукоў месцы. Тут праводзяцца прэзентацыі, культурныя мерапрыемствы, прадаюцца кнігі незалежных выдавецтваў.

Саўладальнік галерэі Аляксандр Васілевіч паведаміў, што пляцоўка будзе працаваць у любым выпадку - магчыма, у іншым месцы.

Паводле яго слоў, ужо цяпер маленькі будынак цяжка спраўляецца з колькасцю наведвальнікаў.

20:57 13/09/2017


Загрузка...


загружаюцца каментары