АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

«Камуналка» зараз на ўсю катушку

Вынікі гэтага стануць адчувальнымі ў лютым, калі атрымаем студзеньскія «жыроўкі».

«Камуналка» зараз на ўсю катушку
З 1 студзеня ў Беларусі ўводзіцца стопрацэнтнае пакрыццё насельніцтвам жыллёва-камунальных паслуг. Выключэнне складае толькі аплата цеплавой энергіі. За яе карыстальнікі па-ранейшаму будуць плаціць менш за сабекошт.

Афіцыйныя асобы спісваюць гэта на патрабаванне Міжнароднага валютнага фонду. Аднак на самай справе галоўным патрабаваннем было правесці рэформу ЖКГ, зрабіць фарміраванне тарыфаў празрыстым і толькі потым ўводзіць 100% -ную аплату. Беларускія ўлады паступілі наадварот.

Цеплавую энергію дзяржава па-ранейшаму будзе субсідаваць, так як тут пераход на 100% -ную аплату мог бы выклікаць сапраўдныя сацыяльныя бунты, бо сума аплаты за цяпло ў жыроўках з'яўляецца самай буйной. Хоць гэта таксама незразумела: як можа быць, што мы атрымліваем з Расіі танныя нафту і газ, а за цяпло павінны плаціць амаль па еўрапейскіх коштах (калі браць тое, што энергетыкі называюць пакрыццё выдаткаў на ўзроўні 100%).

Адносна павышэння кошту паслуг ЖКГ, то пакуль улады супакойваюць беларусаў. У Камітэце дзяржкантролю, у прыватнасці, заяўлялі пра тое, што ў 2018-м кошт камунальных паслуг паднімецца ў сярэднім толькі на пяць даляраў. Чыноўнікі перакананыя, што забяспечыць такі нязначны рост пры пераходзе на стоадсоткавую аплату паслуг насельніцтвам можна за кошт зніжэння сабекошту паслуг. Вось толькі ніколі такога не атрымлівалася

10:26 01/01/2018


Загрузка...



Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bp/news/news_complex/detail.php on line 79