АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

УУС Мінаблвыканкама: Супрацоўнік Салігорскай ДАІ вінаваты

УУС Мінаблвыканкама не адмаўляе віну супрацоўніка Салігорскай ДАІ, які раніцай 29 снежня збіў на пешаходным пераходзе жанчыну.

Нагадаем, аварыя адбылася 29 снежня ў 7.50 на пешаходным пераходзе ў горадзе Салігорску на вуліцы Леніна. Гараджанку збіў патрульны аўтамабіль.

Прадстаўнік афіцыйны прадстаўнік УУС Мінскага аблвыканкама Яўген Сачак пракаментаваў факт ДТЗ.

- Папярэдне ДТЗ было здзейснена па віне 43-гадовага супрацоўніка ДАІ, мы гэты факт не адмаўляем. Ён парушыў ПДР - не прапусціў пешахода на пешаходным пераходзе. Ступень яго віны будзе вызначана пасля высноваў судова-медыцынскай экспертызы, а таксама будзе залежаць ад стану здароўя і нанесенай шкоды пацярпелай.

Папярэдне быў пастаўлены дыягназ: ўдары, гематомы, стан алкагольнага ап'янення. Але, падкрэслю, што ў вызначэнні ступені віны супрацоўніка стан пацярпелай не будзе мець ніякага значэння.

Яўген Сачак адзначыў, што ўсе мерапрыемствы па афармленні ДТЗ былі выкананы адразу пасля аварыі, гараджанку даставілі ў бальніцу, пра сам факт кіраўніцтва Салігорскага РАУС даведалася адразу ж.

У дачыненні да супрацоўніка ДАІ праводзіцца праверка, перадае  tut.by

12:43 03/01/2018


Загрузка...



Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bp/news/news_complex/detail.php on line 79