АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Вялізныя чэргі па марыхуану ўтварыліся ў Каліфорніі

У Каліфорніі каля ліцэнзаваных крамаў па продажы канабісу выраслі вялізныя чэргі. Гэта звязана з тым, што з 1 студзеня ў гэтым штаце легалізавалі спажыванне марыхуаны з рэкрэакцыйнай мэтай (гэта значыць — проста для адпачынку), перадае Радыё "Свабода".


Фота: Reuters


 Прагназуецца, што агульны аб’ём продажаў у індустрыі рэкрэацыйнай марыхуаны за некалькі гадоў дасягне 7 мільярдаў долараў. Каліфорнія стала шостым штатам ЗША, дзе дазволілі продаж рэкрэацыйнай марыхуаны.

 

хаця ў асобных штатах дазволілі продаж рэкрэацыйнай марыхуаны, але федэральны ўрад па-ранейшаму лічыць абарот і спажыванне гэтага рэчыва супрацьзаконным нават з лекавымі мэтамі.

 

Марыхуану нельга перавозіць з аднаго штату ў іншы або праносіць на борт самалёта.


13:48 03/01/2018


Загрузка...
Загрузка...