АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У гэтым годзе Латвія пачне будаваць плот на мяжы з Беларуссю

Цікава, што да 2020 года падобны плот на мяжы з Беларуссю спадзяецца пабудаваць і Літва.

У гэтым годзе Латвія пачне будаваць плот на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведаміў латвійскі міністр унутраных спраў Ріхардс Казловскіс. Паводле яго слоў, у 2018 годзе будзе завершана будаўніцтва падобнага плота на мяжы з Расіяй, яго агульная даўжыня - 93 км. На мяжы з Беларуссю з'явіцца 120-кіламетровы плот. Праект, агульны кошт якога складае каля 10 мільёнаў еўра, павінен быць рэалізаваны да 2020 года.

З дапамогай плота, вышыня якога разам з калючым дротам складае амаль 3 метра, улады Латвіі спадзяюцца абмежаваць колькасць нелегальных мігрантаў, перадае Еўрарадыё.


03.01.2018 19:43


Загрузка...
Загрузка...


cashback