АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена Канстытуцыі IT-дэкрэт Умовы для бізнесу Эканамічны крызіс Рэформа адукацыі Забойства Паўла Шарамета

Для ўдзелу ў нацыянальным адборы на «Эўравізію-2018» было пададзена 93 заяўкі

Прадстаўляць Беларусь на музычным конкурсе выказалі жаданне спевакі з Расіі і Ўкраіны, а таксама два ўдзельнікі «Еўравізіі» мінулых гадоў.

Праслухоўваньне для ўдзелу ў нацыянальным адборы пройдзе 11 студзеня. Да кастынгу могуць дапусьціць ня ўсіх сьпевакоў, якія падалі заяўкі на ўдзел. Белтэлерадыёкампанія можа адхіліць заяўку, калі яна не адпавядае правілам нацыянальнага адбору.

 

Свае заяўкі на ўдзел у кастынгу падалі ўжо традыцыйныя для нацыянальных адбораў музыкі: сьпявачкі Гюнэш, Жанэт і Napoli, а таксама Аляксей Грос.

 

У выніку праслухоўваньня Белтэлерадыёкампанія назаве ня больш за 15 удзельнікаў, якія будуць змагацца за ўвагу журы і тэлегледачоў у фінале. Пераможцу нацыянальнага адбору абяцаюць назваць не пазьней за 1 сакавіка.

 

Ці чакаць беларускамоўнай песні?

Свае заяўкі на ўдзел у адборы падалі гурт Shuma і сьпявачка Pauline. Гурт Shuma, падаючы сваю заяўку на Еўравізію, заклікаў слухачоў дапамагчы ім прайсьці адбор разам. На думку музыкаў, гэта нерэальна зрабіць без грамадзкай падтрымкі.

 

Спявачка Pauline заявіла пра жаданьне прадстаўляць Беларусь на «Еўравізіі» другі раз. Летась яна не прайшла праслухоўваньні адбору з песняй «Не маё жыцьцё». Сёлета яна будзе ўдзельнічаць у кастынгу з беларускамоўнай песняй «Ціха».

  

Іншаземцы на нацыянальным адборы

Удзел іншаземцаў у нацыянальным адборы Беларусі не забараняецца. У кастынгу могуць удзельнічаць грамадзяне Беларусі і іншых дзяржаў, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту.

 

Паводле TUT.BY, на ўдзел у беларускім адборы «Еўравізіі-2018» падала заяўку маскоўская сьпявачка Соф’я Лапіна. У лістападзе 2017 году дзяўчына выпусьціла кавэр на песьню «Новы дзень» беларускага гурту Sonika.

  

Масквічка раскруцілася на YouTube зь беларускамоўнай песьняй і зьбіраецца на Еўравізію ад Беларусі

Беларускамоўны кавэр сьпявачкі ў беларускім сэгмэнце сацсетак амаль не раскручваўся. За тыдзень відэа набрала больш як 550 тысяч праглядаў.

 

Соф’я Лапіна вучыцца вакалу ў беларускага сьпевака Пятра Ялфімава, які прадстаўляў Беларусь у паўфінале «Эўравізіі-2009». Паводле прадусара Лапінай Сяргея Кіма, менавіта Ялфімаў папрасіў Лапіну ўдзельнічаць у нацыянальным адборы Беларусі. Плянавалася, што Лапіна будзе выступаць у беларускім адборы на Еўравізію з англамоўнай песьняй.

 

 

Сваю заяўку на ўдзел у нацыянальным адборы падаў і ўкраінскі сьпявак Мікіта Аляксееў. Тэлеканал «БелМузТВ» назваў Аляксеева найлепшым сьпеваком Беларусі за 2017 год.

 

 Раней спявак заяўляў пра намер удзельнічаць у «Еўравізіі-2018», не ўдакладніўшы, якую краіну зьбіраецца прадстаўляць. З якой песьняй Аляксееў пойдзе на нацыянальны адбор, пакуль не паведамляецца.

 

Падала сваю заяўку на ўдзел у беларускім адборы і сьпявачка Тахміна Ніязава з Таджыкістану. У 2008 годзе яна перамагла ў расейскім конкурсе «Пять звезд. Интервидение».

 

Хочуць паехаць на Еўравізію зноў

Ранейшыя прадстаўнікі Беларусі на Еравізіі сёлета паспрабуюць выйграць нацыянальны адбор другім разам. Спявачка Вольга Сацюк прадстаўляла Беларусь на першай «Дзіцячай Еўравізіі» ў 2003 годзе. Тады яна заняла чацьвёртае месца.

 

Прадстаўнік Беларусі на «Еўравізіі-2015» Юры Наўроцкі (Uzari) таксама падаў сваю заяўку на ўдзел у адборы. На конкурсе ў Вене англамоўны дуэт Uzari і скрыпачкі Маймуны ня выйшаў у фінал. У 2016 годзе Uzari стаў пісаць пісаць песьні па-беларуску. Ці чакаць ад сьпевака беларускай песьні для «Еўравізіі» сёлета, пакуль трымаюць у сакрэце.

 

 Музычны конкурс «Еўравізія-2018» пройдзе 8–12 траўня ў партугальскім Лісабоне. Летась Беларусь на Еўравізіі прадстаўляў гурт NaviBand. У фінале Еўравізіі ў Кіеве песня «Гісторыя майго жыцьця» заняла 17 месца, паведамляе радыё Свабода.

 


03.01.2018 20:53


Загрузка...
Загрузка...