АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Нечаканы спосаб для ўгону аўто

Падлеткі кінулі ў твар кіроўцу палена і ўгналі аўтамабіль.

Кампанія падлеткаў у Светлагорску ў снежні 2017-га у адзін з вечароў  кінулі кіроўцу "Рэно" палена ў твар. Калі мужчына крыху ачомаўся, то зразумеў, што яго аўто ўгналі. Як піша gp.by, ён адразу звярнуўся ў міліцыю.

 

Міліцыянты пачалі пагонню за ўгоншчыкамі, і тыя ўрэшце заехалі ў тупік, кажа старшы інструктар групы інфармацыі па грамадскіх сувязях ўнутраных войскаў Павел Зеляневіч. Тады ўгоншчыкі кінулі аўто і схаваліся ў лесе.

 

Да пошуку зламыснікаў далучыліся вайскоўцы пятай асобнай патрульнай роты вайсковай часці 5525 Светлагорска Сяргей Ільюшчанка, Сяргей Глатанкоў і Аляксандр Апенак, якія дзяжурылі ў аўтапатрулі. Падчас прачэсвання лесу менавіта яны пачулі, як недалёка трэснула галінка, і затрымалі трох падлеткаў 14-15 гадоў.

 

Пазней у РАУС выявілі датычнасць двух хлопцаў і дзяўчыны да злачынства.

14:49 12/01/2018


Загрузка...



Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bp/news/news_complex/detail.php on line 79