АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Зніклую 15 гадоў таму беларуску знайшлі ў расійскім манастыры

У манастыры ў Расіі знайшлі беларуску, зніклую 15 гадоў таму.

Жыхарка Маладзечна Валянціна Калюта ў 2003 годзе з’ехала ў Расію і з таго часу пра яе лёс нічога не было вядома. Сёлета яе стрыечная сястра звярнуліся да праваахоўнікаў. Інфармацыя пра зніклую беларуску і фота былі апублікаваныя прэс-службай УУС Мінскага аблвыканкама 5 студзеня і праз тыдзень жанчына знайшлася! Адзначаецца, што яе ўдалося знайсці “ў выніку комплексу аператыўных мерапрыемстваў”.

 

Валянціне Калюце цяпер 42 гады. Яна жыве ў жаночым манастыры ва Уладзімірскай вобласці Расіі. Праваахоўнікі падкрэсліваюць, што жыццю і здароўю былой жыхарцы Маладзечна пагрозы няма. Крымінальных абставін у яе знікненні не было выяўлена, а гэта значыць, што яна сама вырашыла з’ехаць з Беларусі.

па інф. Еўрарадыё

17:45 12/01/2018


Загрузка...



Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bp/news/news_complex/detail.php on line 79