АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Дырэктар заводу лекаў арганізаваў іх вытворчасць у нестэрыльным памяшканні

Мінскія міліцыянты выкрылі чарговае злачынства ў дзяржаўным сектары сістэмы аховы здароўя, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Раней паведамлялася, што на кіраўніка найбуйнейшага ў Мінску фармацэўтычнага заводу пачалі крымінальную справу за злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. Праваахоўнікі высветлілі, што і на папярэднім месцы працы мужчына займаўся супрацьпраўнай дзейнасцю. 

Напрыклад, ён арганізаваў закупку тавараў у замежнай кампаніі для вытворчасці медыцынскіх вырабаў для крыві і яе кампанентаў. Пры гэтым дырэктар парушыў абавязковыя пры закупцы законныя працэдуры. Таксама ён арганізаваў вытворчасць без неабходнай дакументацыі і адпаведнага абсталявання. У выніку вырабляліся медпрэпараты, непрыдатныя для выкарыстання. 

Паведамляецца, што вытворчасць была арганізаваная ў нестэрыльных памяшканнях, і самі лекі не адпавядалі паказчыку стэрыльнасці ды іншым патрабаванням, бо на заводзе не было неабходнага абсталявання. Выкарыстанне гэтых медпрэпаратаў недапушчальнае, бо яны пагражаюць жыццю і здароўю грамадзян. 

Разам з тым, былі змарнаваныя значныя бюджэтныя фінансы. Прадпрыемству была нанесеная шкода на суму больш за 270 000 рублёў.

Цяпер на былога дырэктара пачалі яшчэ крымінальную справу за службовую халатнасць. Калі падчас расследавання выявіцца, што ў дырэктара дзяржпрадпрыемства былі карупцыйныя сувязі з фірмай-пастаўшчыком, яго дзеянні могуць быць трапіць пад больш цяжкія абвінавачанні Крымінальнага кодэкса.


13.06.2018 12:20


Загрузка...
Загрузка...