АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Святлана Алексіевіч дапамагла шматдзетнай сям’і з Гомеля, якой пагражала пастаноўка на ўлік праз хворага сабаку

Нобэлеўская ляўрэатка ў галіне літаратуры Сьвятлана Алексіевіч дапамагла грашыма шматдзетнай маці Антаніне Шайнюк з Гомля, чыёй сям’і пагражала пастаноўка на ўлік, піша «Радыё Свабода».

 


Святлана Алексіевіч дапамагла шматдзетнай сям’і з Гомеля, якой пагражала пастаноўка на ўлік праз хворага сабаку

Сям’ю Шайнюк дырэктарка гомельскай школы № 3 Ніна Старажэнка пагражала паставіць на ўлік як сацыяльна праблемную.

 

«Я дасылаю на падтрымку сям’і Антаніны Шайнюк 2 тысячы рублёў», — сказала Свабодзе Сьвятлана Алексіевіч.

Пісьменьніцу ўразіла, на чым грунтавала свае пагрозы кіраўніца школы: маўляў, Антаніна, якая адна гадуе чацьвярых дзяцей, несвоечасова сплачвае камунальныя плацяжы, а да таго ж трымае ў кватэры хворую аўчарку, якую пэдагог настойліва раіла ўсыпіць.

 

Дзеці Антаніны Шайнюк прывязаныя да сабакі, расьлі разам зь ёю. Яны просяць маці не аддаваць сабаку на згубу. Калі зноў прыйдзе камісія дасьледаваць жыльлёвыя ўмовы шматдзетнай сям’і, дзяўчаткі-школьніцы кажуць, што будуць хаваць сабаку, каб правяральшчыкі не пабачылі.

 

Пра канфліктную сытуацыю распавёў у відэасюжэце гомельскі блогер Арцём Шапараў. Ён стварыў у інтэрнэце групу падтрымкі шматдзетнай сям’і. Неабыякавыя людзі адгукнуліся — сабралі грошы, і сабаку праапэравалі ў вэтэрынарнай лячэбніцы. Сьвятлана Алексіевіч, са свайго боку, таксама падтрымала сям’ю матэрыяльна. Тым часам пісьменьніца штомесяц дапамагае грашыма інваліду трэцяй групы з Гомля Натальлі Васіленцы.

14.06.2018 09:41


Загрузка...
Загрузка...