АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

БТ адхрысцілася ад Стэлы Чырковай: Яна нядоўга працавала пазаштатнікам і па дамове

Прэс-сакратар Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская даслала «Нашай Ніве» каментар наконт сітуацыі з наездам на грамадскіх актывістаў ля рэстарана «Поедем, поедім». 



Там, нагадаем, сямейная пара наехала на людзей, якія пратэстуюць супраць адкрыцця рэстарана ля мемарыяла.

У жанчыне з гэтай пары неўзабаве прызналі Стэлу Чыркову — чалавека, які з'яўляўся ў эфіры БТ. 

Але, як сцвярджаюць на БТ, Чыркову нельга называць тэлевядучай кампаніі, бо яна там не працуе. 

«Стэла Чыркова, якую назвалі дзейнай вядучай «Беларусь-3», непрацяглы час была пазаштатным супрацоўнікам і працавала па дамове. У сапраўдны час Чыркова не з'яўляецца нават пазаштатным супрацоўнікам, а праграма «Ди@блог о литературе» не выходзіць на каналах холдынга з сакавіка 2017 года. У праекта было некалькі вядучых, якія вялі праграму па-беларуску і па-руску», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы БТ.

14.06.2018 11:52


Загрузка...
Загрузка...