АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Самыя смешныя фатаграфіі жывёл на конкурсе Comedy Wildlife Photography Awards 2017

Штогадовая прэмія Comedy Wildlife Photography Awards нагадвае пра тое, што жывёлы бываюць такімі ж нязграбнымі і пацешнымі, як і мы. У гэтым годзе ў намінантах можна ўбачыць фатаграфіі кунг-фу-кенгуру, ашаломленага марскога слана, нахабнай лісы, якая апаганьвае поле для гольфа, і многіх іншых пацешных звяроў.

Самыя смешныя фатаграфіі жывёл на конкурсе Comedy Wildlife Photography Awards 2017
1 из 14
Молодой морской слон выглядит потрясенным откровением своего друга. Фото Джорджа Кэткарта под названием «WTF?!» сделано 13 декабря 2016 года в Сан-Симеоне, штат Калифорния.
Апублікаваныя смешныя здымкі дзікіх жывёл, якія прэтэндуюць на перамогу ў фотаконкурсе Comedy Wildlife Photography Awards.
# 1 #
Члены журы абралі самыя вясёлыя здымкі, якія былі дасланыя фатографамі з розных краін. Лепшымі здымкамі былі абраныя тыя, якія не толькі дэманстравалі смешных жывёл, але і выконвалі правілы кампазіцыі. Пераможцы будуць абвешчаныя ў пачатку лістапада. Пераможца гэтага года атрымае прыз у выглядзе цалкам аплачанага сафары у Кеніі.

Конкурс быў заснаваны брытанскім фатографам Полам Джонсан-Хікс сумесна з фондам Born Free Foundation, каб прыцягнуць увагу да праблемы браканьерства і вымірання розных відаў жывёл. У склад журы таксама ўваходзяць: тэлевядучая Кейт Хамбл, фатограф Том Салі, комік Х'ю Дэніс, акцёр Біл Треверс і іншыя папулярныя фатографы.
19:04 16/07/2017




загружаюцца каментары