АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Дзедаўшчына ў войску Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Василий Бабич: Вікіпедыі на беларускай мове 9

Як павялічыць колькасць выкрарыстання беларускай мовы за адзін дзень ў пяць разоў?

10 ліпеня, ў дзень, калі расійскамоўная версія вікіпедыі зачынілася ў знак пратэсту супраць прыняцця законапраекту № 89417-6 «Аб ўнясенні зменаў ў фэдэральны Закон „Аб абароне дзяцей ад інфармацыі, якая шкодзіць іх здароўю ды развіццю“, рэзка павялічылася колькасць наведванняў версій вікіпедыі на беларускай мове. 

Так, калі дзявятага ліпеня “Галоўная старонка” вікіпедыі “класічным” правапісам была паказаная 755 разоў, то дзясятага – 1653. То бок, праз байкот расійскамоўнай вікі наведванне “класічнай” вікі павялічылася больш чым ўдвая. 

Яшчэ больш ад часовага закрыцця расійскамоўнай вікіпедыі атрымала версія энцыкляпедыі на “акадэмічнай” беларускай мове. Калі дзявятага ліпеня яе “Галоўную старонку” наведала 1480 ўдзельнікаў, то дзясятага – аж 7350! То бок, амаль ў 5  разоў болей, чым напярэдадні! Такая ж сітуацыя – і з іншымі артыкуламі. Так, артыкул “Беларусь” 9 ліпеня быў паказаны 60 асобам, а 10-ага – 310. Рост ў 5,16 раза! Артыкул “Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка” быў паказаны 9 і 50 разоў адпаведна. 

Свята скончылася. На якой мове беларусы звычайна чытаюць вікіпедыю?

На жаль, статыстыка несуцяшальная. За першы квартал 2012 году прагляды розных моўных версіяў вікіпедыі з тэрыторыі Беларусі размеркаваліся наступным чынам: 85,2% праглядаў прыпадае на расійскамоўную вікіпедыю, на другім месцы – англійскамоўная, з 7,5%. Яшчэ 4,2% праглядаў ідзе на агульны для ўсіх моўных разьдзелаў праект “Вікісховішча” – “склад” файлаў (малюнкі, здымкі, відэа) пад вольнай ліцэнзіяй. І толькі пасля ідуць версіі вікіпедыі на “акадэмічнай” ды “класічнай” беларускай мове – 1% і 0,6%. То бок, агулам – 1,6%. Далей ідуць версіі вікіпедыі на нямецкай і польскай - па 0,3%. Па 0,1% маюць французская, ўкраінская ды іспанская вікіпедыі.  На ўсе астатнія моўныя раздзелы прыпадае 0,6%.

  

А што суседзі?

Ва Ўкраіне наведвальнікі вікіпедыі таксама часьцей чытаюць яе па-расійску. Але  адсотак тых, хто чытае яе на нацыянальнай мове большы – 13,7%. Крыху больш ва Ўкраіне чытаюць і англійскамоўную вікі – 8,7% супраць 7,5% ў Беларусі. 

Зусім іншая моўная сітуацыя ў палякаў, дзе вікіпедыю нацыянальнай мовай чытае абсалютная большасць – 81,2% праглядаў. На англійскую мовупрыпадае амаль 14% ад ўсіх праглядаў. Расійская мае толькі 0,6%.

А ў самой Расіі расійская мова па-за канкурэнцыяй. Амаль 90% праглядаў вікіпедыі ў Расіі – менавіта на ёй. Паказальна, што ў Расіі найменшы з ўсіх чатырох прааналізаваных краінаў адсотак праглядаў энцыклапедыі на англійскай мове – толькі 6,8%.

Несумненна, што колькасць, беларускамоўных ды ўкраінскамоўных ў Беларусі і ва Ўкраіне вышэй за 1,6% ды 13,7% адпаведна. Беларускамоўныя ды ўкраінскамоўныя часцей жывуць ў вёсцы, дзе інтэрнэту, перважна, няма. Апрача таго, паколькі інфармацыі ў расійскамоўнай вікіпедыі звычайна больш, то беларусы ды ўкраінцы часцьцей чытаюць менавіта яе. 

Дзе чытаюць вікіпе(э)дыю па-беларуску?

Асаблівасцю абодзьвюх беларускіх вікіпе(э)дыяў ёсць тое, што іх ў значной ступені піша і чытае дыяспара. Асабліва гэта тычыцца раздзелу на “класічным” правапісе. 

І ў “класічнай”, і ў “акадэмічнай” вікіпедыі колькасьць праглядаў з Беларусі – менш за палову. Ў “класічнай” вікі праглядаў з Беларусі – 46,1%. Далей ідуць Злучаныя Штаты Амэрыкі – 7,5%. На трэцім месцы Расія – 7,2%. На чацьвертым – Польшча  з 5,2%. Далей – Україна (4,2%) ды Нямеччына (3,3%). Ў астатніх краінах – 26,2%

Крыху іншая сітуацыя з “акадэмічнай” вікіпедыяй. Праглядаў з беларусі – крыху больш: 49,3%. На другім месцы, замест ЗША – Расея з 8,4%. На ЗША прыпадае – 5,5%, а на Ўкраіну – 4,7%. На ўсе астатнія краіны прыпадае 32,1% праглядаў. 


Для параўнання: на Ўкраіну прыходзіцца 89,2% праглядаў украінамоўнай вікіпедыі. На другім месцы – ЗША з 2,8%. На Польшчу прыпадае 90,6% праглядаў польскамоўнай версіі вікіпедыі. ЗША таксама на другім месцы – з 3,2% праглядаў. 

З іншага боку, напрыклад, сітуацыя з беларускімі вікіпедыямі падобная на валійскую. Толькі 45,8% праглядаў валлійскай вікі прыпадае на Вялікабрытанію. Таксама, напрыклад, толькі 26,3% праглядаў ірландскамоўнай вікіпедыі прыпадае на Рэспубліку Ірландыя, а 14,5% - на ЗША. 

Post Scriptum

Як удзельнік, які напісаў ў беларускамоўную (тую, што “класічным правапісам) вікіпэдыю 180 артыкулаў, скажу: карыстайцеся ёй, пішыце па магчымасці  свае артыкулы, залучайце іншых. На мой пагляд, беларускамоўнай вікіпедыі вельмі не хапае артыкулаў пра сучаснасць. Так, нядрэнна распрацаваныя гістарычныя ці культурныя тэмы. Але для таго, каб мова жыла, на ёй павінна быць напісана і тое, што людзі звыкліся чытаць кожны дзень. 





«Статья в рубрике «Особое мнение» является видом материала, который отражает исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Белорусского партизана» может не совпадать с точкой зрения автора.
Редакция не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.
Вы можете прислать свою статью на почту [email protected] для размещения в рубрике «Особое мнение», которую мы опубликуем».

загружаюцца каментары